Праблема няхваткі педыятраў у бліжэйшыя гады будзе вырашана. 21.by

Праблема няхваткі педыятраў у бліжэйшыя гады будзе вырашана

11.02.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў падчас оnlіnе-канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Дэфіцыт педыятраў будзе ліквідаваны дзякуючы павелічэнню набору на педыятрычныя факультэты Беларускага і Гродзенскага дзяржаўных медыцынскіх універсітэтаў. Міністр нагадаў, што ва ўстановах аховы здароўя нядаўна ўведзена новая спецыяльнасць — памочнік урача (фельчар). Частку ўрачэбных функцый яны бяруць на сябе, знімаючы тым самым нагрузку з урача.

Васіль Жарко лічыць немэтазгодным даваць камерцыйным медцэнтрам права на выдачу бальнічных. Ён падкрэсліў, што ў дзяржустановах аховы здароўя наладжаны строгі кантроль за выдачай лісткоў непрацаздольнасці. Прычым не ў плане іх абмежавання, а ў плане правільнасці і аб'ектыўнасці іх выдачы. Дарэчы, дадаў міністр, калі недзяржаўным медыцынскім цэнтрам прапанавалі ўзяць на медабслугоўванне пэўную долю насельніцтва ў рамках бюджэтнага фінансавання на аднаго жыхара, то яны адмовіліся — ім гэта нявыгадна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў падчас оnlіnе-канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Дэфіцыт педыятраў будзе ліквідаваны дзякуючы павелічэнню набору на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика