Аляксандр Лукашэнка плануе знаходзіцца 26 красавіка ў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнах, а напярэдадні наведаць чарнобыльскія мерапрыемствы ў Кіеве. 21.by

Аляксандр Лукашэнка плануе знаходзіцца 26 красавіка ў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнах, а напярэдадні наведаць чарнобыльскія мерапрыемствы ў Кіеве

23.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе знаходзіцца 26 красавіка, па традыцыі, у пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы рэгіёнах краіны, а да гэтага прыняць удзел у чарнобыльскіх мерапрыемствах, якія пройдуць у Кіеве. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.

"З 1994 года Аляксандр Лукашэнка штогод 26 красавіка працуе ў рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтыя паездкі сталі трывалай традыцыяй, гэта вельмі важна, і людзі, напэўна, не зразумеюць, калі іх Прэзідэнт у сумны дзень чарнобыльскай катастрофы будзе не з імі", — адзначыў Павел Лёгкі, каменціруючы паведамленні шэрагу ўкраінскіх СМІ аб тым, што Аляксандр Лукашэнка не будзе ўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі ў сувязі з 25-гадовай гадавінай на ЧАЭС, а наведае Кіеў толькі 26 красавіка.

"У нас няма падстаў сцвярджаць іншае, таму што аб кіеўскай сустрэчы прэзідэнтаў (Украіны, Беларусі і Расіі. — Заўвага БЕЛТА) нам нічога не вядома", — сказаў кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Адзначаючы важнасць наведвання 26 красавіка Прэзідэнтам Беларусі пацярпелых рэгіёнаў краіны, Павел Лёгкі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка ў гэты дзень "сустракаецца з людзьмі, асабіста кантралюе, як рэалізуюцца праекты па адраджэнні гэтых зямель і забеспячэнні тут бяспечнага і паўнацэннага жыцця людзей".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе знаходзіцца 26 красавіка, па традыцыі, у пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы рэгіёнах краіны, а да гэтага прыняць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика