Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі
23.03.2011 16:27
—
Новости Политики
|
Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Крыніца, якая паведаміла гэтую інфармацыю Радыё Свабода, таксама паведаміла, што заўтра ён атрымае адпаведныя дакумэнты.
Алесь Міхалевіч зьяўляецца абвінавачаным па справе аб падзеях 19 сьнежня. 19 лютага яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага Аляксей Міхалевіч заявіў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў перад тым як выйсьці з ізалятара на падпіску пра нявыезд. Ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Аляксей Міхалевіч аб'явіў, што знаходзіцца "не ў зоне дасягальнасьці беларускага КДБ". Рух "За Свабоду" паведаміў, што яму ўдалося ноччу выехаць з краіны, дарога ў "надзейнае месца" заняла суткі. Сям'я засталася ў Менску. "Для мяне існуе адзіная прычына, якая апраўдвае такія мае крокі, - гэта рэальная фізычная пагроза, - заявіў экс-кандыдат у прэзыдэнты. — Усе бачаць, што гэтыя людзі гатовы пайсьці на ўсё, у іх дзеяньнях няма законнасьці і адкрытасьці. Пазьней міністар замежных спраў Карел Шварцэнбэрг заявіў, што Міхалевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Чэскай Рэспубліцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Крыніца, якая паведаміла гэтую інфармацыю Радыё Свабода, таксама паведаміла, што...
|
|