Аляксандр Лукашэнка даручыў ажыццявіць канкрэтныя захады па падтрымцы маладых вучоных. 21.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў ажыццявіць канкрэтныя захады па падтрымцы маладых вучоных

01.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка прыняў з дакладам міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча, які далажыў Прэзідэнту аб асноўных напрамках у развіцці вышэйшай адукацыі, выкананні даручэнняў, дадзеных пры назначэнні на гэту пасаду. На сустрэчы таксама прысутнічаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Тэма развіцця вышэйшай адукацыі ў Беларусі становіцца асабліва актуальнай з улікам прынятых рашэнняў па інтэнсіўным інавацыйным развіцці краіны. Своеасаблівым лакаматывам у гэтым пытанні павінны стаць у тым ліку і ВНУ. "Давайце абмяркуем увесь комплекс пытанняў, і калі ў нас акрэсляцца нейкія напрамкі ўдасканалення вышэйшай школы, то сёння ж трэба прымаць рашэнні", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на платную адукацыю, даручыўшы ўважліва вывучыць працэс фарміравання цэн на адукацыйныя паслугі, каб у гэтай сферы ўсё рабілася абгрунтавана, а спагнанне платы ажыццяўлялася пры строгім выкананні заключаных дагавораў. "Як ні дзіўна, мне паступае інфармацыя аб тым (я не сцвярджаю, што гэта так, але тым не менш дыму без агню не бывае), што нашы рэктары пачынаюць у гэтым напрамку разбойнічаць", — адзначыў Прэзідэнт, растлумачыўшы, што часам, напрыклад, без дастатковых падстаў уводзіцца дадатковая плата за тыя ці іншыя паслугі. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў распрацаваць спецыяльныя мерапрыемствы і ажыццявіць канкрэтныя захады па падтрымцы маладых вучоных, прыцягваць у навуковую і адукацыйную дзейнасць найбольш адораных і таленавітых маладых людзей.

Як далажыў Сяргей Маскевіч, у ВНУ плануецца стварыць асяроддзе, спрыяльнае для прафесійнага росту моладзі, будуць актыўна стварацца студэнцкія бізнэс-інкубатары. Больш цесным стане ўзаемадзеянне ВНУ з рэальным сектарам эканомікі, навуковымі ўстановамі. Гэта тэма будзе таксама абмяркоўвацца на адным з бліжэйшых пасяджэнняў Прэзідыума Савета Міністраў. У прыватнасці, ёсць прапановы па стварэнні холдынгаў або вучэбна-навукова-вытворчых цэнтраў у складзе ВНУ, навуковых устаноў, вытворчых структур. Гэта значыць плануецца прымаць розныя меры для таго, каб кардынальна палепшыць практычную падрыхтоўку студэнтаў да вытворчай дзейнасці. Міністр адукацыі таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што пазітыўныя водгукі выклікаюць вырашаныя пытанні з харчаваннем дзяцей у школах і дашкольных установах, праезду вучняў у грамадскім транспарце. "Усё гэта добра, вядома, і гэта не павінна выглядаць неяк утрыманскі з боку нашых бацькоў, выкладчыкаў, навучэнцаў і г.д., — адзначыў беларускі лідар. — Карміць дзяцей трэба, і мы будзем іх карміць. Таму што не ў кожнай сям'і дзеці нармальна могуць харчавацца. Што датычыцца праезду — разбагацеем, тады кожны будзе плаціць за гэты праезд сам".

Акрамя таго, было адзначана праведзенае не так даўно павышэнне зарплат педагогаў. "Вядома, нам нялёгка далося гэта павышэнне зарплаты. Перажывём, грамадства перажыве гэта. Таму што настаўнік, урач беднымі быць не павінны, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Цяпер трэба значна павялічыць узровень адукацыі ў школе і патрабаванне, нават паставіць на ўзровень савецкіх часоў, калі самае строгае патрабаванне было з вучняў, бацькоў за адукацыю і выхаванне дзяцей у школе. І вось гэта — галоўная задача. Больш мы нічога не патрабуем ад настаўнікаў. Цяпер мы чакаем нанясення галоўнага "ўдару" па асноўным напрамку: адукацыя, выхаванне і павелічэнне вось гэтага патрабавання з вучняў і бацькоў. І ўсё, што трэба для гэтага (нарматыўна, арганізацыйна), — усё трэба зрабіць". Дарэчы, некаторыя меры ў гэтым напрамку прадугледжаны Кодэксам аб адукацыі, які ўступіць у сілу з 1 верасня 2011 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка прыняў з дакладам міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча, які далажыў Прэзідэнту аб асноўных напрамках у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика