У Беларусі пашыраецца сфера абавязковай крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў. 21.by

У Беларусі пашыраецца сфера абавязковай крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў

08.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі пашыраецца сфера абавязковай крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў. Адпаведны Указ нумар 230 "Аб мерах па ўдасканаленні крыміналагічнай экспертызы" 6 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Указ падпісаны ў мэтах прадухілення магчымых крымінагенных наступстваў прыняцця прававых актаў, забеспячэння іх эфектыўнага ўплыву на ўмацаванне законнасці і правапарадку. Ім прадугледжана пашырэнне сферы абавязковай крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў, што праводзіцца для выяўлення ў праектах норм, прымяненне якіх можа прывесці да ўзнікнення рызык крымінагеннага характару.

Крыміналагічная экспертыза з 1 студзеня 2012 года ўводзіцца адносна праектаў нарматыўных прававых актаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыміналагічная экспертыза ўводзіцца таксама адносна праектаў нарматыўных прававых актаў урада — паэтапна з 1 студзеня 2012 года і 1 студзеня 2014 года.

Акрамя таго, паэтапна з 1 студзеня 2015 года і 1 студзеня 2017 года яна ўводзіцца адносна праектаў нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыміналагічная экспертыза названых праектаў будзе ажыццяўляцца дзяржаўнай установай "Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь", якой ужо цяпер гэта экспертыза праводзіцца адносна праектаў законаў.

У зацверджаным указам Палажэнні аб парадку правядзення крыміналагічнай экспертызы дакладна рэгламентаваны наступствы прыняцця адмоўных заключэнняў крыміналагічнай экспертызы, уключаючы парадак дапрацоўкі праектаў нарматыўных правых актаў.

Указам прадугледжана накіраванне на крыміналагічную экспертызу і дзеючых прававых актаў на падставе рашэнняў кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, а таксама магчымасць накіравання праектаў прававых актаў на крыміналагічную экспертызу на добраахвотнай аснове ў выпадку, калі яе правядзенне не з'яўляецца абавязковым.

У адпаведнасці з указам ураду і Генеральнай пракуратуры даручана сумесна з абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам да 1 студзеня 2016 года ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы, звязаныя з пераходам да абавязковай крыміналагічнай экспертызы праектаў усіх нарматыўных рашэнняў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі пашыраецца сфера абавязковай крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў. Адпаведны Указ нумар 230 "Аб мерах па ўдасканаленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика