У Беларусі пашыраюцца меры па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
14.06.2011
—
Новости Политики
|
Адпаведны ўказ № 241 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 1998 года № 136 і ад 21 мая 2009 года № 255" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 чэрвеня. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне парадку аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якая ажыццяўляецца ў рамках праграм дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва. Указам прадастаўлена права аказваць дзяржаўную фінансавую падтрымку суб'ектам малога прадпрымальніцтва разам з банкамі і Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў таксама і гарадскім, раённым выканкамам і (або) мясцовым адміністрацыям па рашэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама. Пералік напрамкаў, на якія суб'ектам малога прадпрымальніцтва прадастаўляецца дзяржаўная фінансавая падтрымка, дапоўнены такімі, як будаўніцтва, набыццё будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонт і рэканструкцыя, набыццё транспартных сродкаў. Прадугледжана магчымасць прадастаўлення суб'ектам малога прадпрымальніцтва льготных мікракрэдытаў без падрыхтоўкі імі інвестыцыйных праектаў, а таксама спрошчаны ўмовы для звароту суб'ектаў малога прадпрымальніцтва па дзяржаўную фінансавую падтрымку. Указам пашыраны пералік напрамкаў для прадастаўлення субсідый суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва, інкубатарам малога прадпрымальніцтва). Так, прадугледжана магчымасць прадастаўлення субсідый для будаўніцтва, набыцця будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі, арганізацыі доступу да сетак электрасувязі і (або) глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт і іншых, правядзення і (або) удзелу ў навучальных курсах, распрацоўкі праектнай дакументацыі. Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 241 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 1998 года № 136 і ад 21 мая 2009 года № 255" кіраўнік... |
|