Відэадопыт Уладзіміра Някляева. 21.by

Відэадопыт Уладзіміра Някляева

25.07.2011 15:23 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З паэзіі — ў палітыку. З аблашчанага Савецкай уладай песняра — ў трыбуна, які кліча на сучасныя барыкады. Як і чаму адбываюцца такія метамарфозы? 

Справа № 5.
Уладзімір Някляеў
Владимир Некляев
65 гадоў. Родам з Крэва Гродзенскай вобласці.
Беларус. Праваслаўны.
Жанаты, мае двух дачок.
Адукацыя — вышэйшая. Філолаг. Паэт.
Вяршыня працоўнай кар’еры: старшыня Саюза пісьменнікаў.
Партыйнасць: беспартыйны.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года.

І грошы нібыта ёсць, і жонка — прыгажуня, і слава — дай Бог кожнаму. Дык не — чалавек ставіць усё гэта разам з воляй на кон. І дзеля чаго? Каб змяніць уладу! Прычым не факт, што ўрэшце на вяршыні апынецца менавіта ён, а новыя ўладары будуць ставіцца да яго не як да канкурэнта.

І ці не самае прыкрае, — што большасць народу, які ён мкнецца вызваліць ад дыктатуры, раўнадушна назірае за гэтай ахвярнай барацьбой з вялізазнай грувасткай ротарнай жаткай, якая нават — не абмалот...

Дык што кіруе такім чалавекам? Абвостранае жаданне справядлівасці? Нясцерп гаварыць праўду? Абуджаныя амбіцыі? Кон?

Гэтыя пытанні — для філосафаў, псіхолагаў і біёграфаў.

А мы тут не ў бірулькі з палітыкамі гуляем. Умовы відэадопыта жортскія: яны не маюць права трымаць маўчанне, не маюць права на адваката, і нават не сказанае імі можа быць скарыстана супраць іх.

Сёння ў нашых відэазасценках — Уладзімір Някляеў. Чалавек, які нарабіў шухеру і ў апазіцыйнай тусоўцы, і ўвогуле на палітычным полі Беларусі ўсяго за нейкія паўтары гады. Атрымаў за гэта і па галаве, і тэрмін зняволення. І ўсё роўна паўтарае: “Я прыйшоў, кабы Вы ўдыхнулі волі!..”

Што мы маем на яго на пачатак відэадопыта:

- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу за паэму пра самы вялікі даўгабуд у гісторыі нашай цывілізацыі — БАМ;

- На мяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў абвінавачваўся ў раскраданні грошай фінансаванага з дзяржаўнага бюджэту часопіса “Крыніца”, але судовых перспектываў гэтая крымінальная справа не мела;

- У 1999-2003 гадах туляўся па Польшчы ды Фінляндыі, пісаў вершы і прозу;

- 25 лютага 2010 года ўзначаліў грамадскую кампанію “Гавары праўду!”, якая зрабіла шмат добрых спраў для людзей па рэгіёнах, аднак было адразу зразумела, што ўся кампанія — з прыцэлам на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах;

- 19 студзеня 2010 года, за паўгадзіны да завяршэння галасавання на выбарах прэзідэнта, быў жорстка збіты супрацоўнікамі спецслужбаў, каб перашкодзіць Някляеву з’явіцца на Плошчы. Трапіў у шпіталь хуткай дапамогі, аднак праз пару гадзін быў скрадзены адтуль сілавікамі і колькі дзён пра яго далейшы лёс нічога не было вядома

- 20 мая 2011 года суд прыгаварыў Някляева да двух гадоў зняволення з адтэрміноўкай на два гады за “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

- Вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Ліха закручаны сюжэт падкінула яму жыццё!

А тут яшчэ і мы з голкамі пад пазногці душы: “Гавары праўду!”

Слухайце. Глядзіце. Вырашайце, дзе праўда.

Відэадопыт Уладзіміра Някляева
спампаваць

 

Раней:
Видеодопрос Алеся Михалевича 
Видеодопрос Анатолия Лебедько
Видеодопрос Ярослава Романчука
Відэадопыт Рыгора Кастусёва



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавек, які нарабіў шухеру і ў апазіцыйнай тусоўцы, і ўвогуле на палітычным полі ўсяго за нейкія паўтары гады...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика