Пацярпелыя ад выбуху ў мiнскiм метро з цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi атрымаюць па Br164 млн. 21.by

Пацярпелыя ад выбуху ў мiнскiм метро з цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi атрымаюць па Br164 млн

05.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пацярпелыя ад узрыву ў Мiнскiм метрапалiтэне, якiм нанесены цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, атрымаюць па Br164 млн. са сродкаў дабрачынных ахвяраванняў. Такое рашэнне прыняў Мiнгарвыканкам, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама Жанна Рамановiч.

У сталiцы ўчора выплаты ахвяраванняў, якiя паступiлi на дабрачынныя рахункi Мiнгарвыканкама, — членам сем'яў загiнулых на аздараўленне, арганiзацыю памiнальнага стала i расходы, звязаныя з наведваннем месца пахавання ў гадавiну трагiчных падзей, устаноўку помнiкаў, добраўпарадкаванне месца пахавання, i пацярпелым ад выбуху — на правядзенне рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў.

Старшыня камiтэта падкрэслiла, што Br164 млн. — максiмальная сума выплаты сродкаў ахвяраванняў. Яе атрымаюць чатыры чалавекi. Гэта iнвалiды І групы, якiя маюць патрэбу ў пратэзаваннi.

Мiнгарвыканкамам прынята рашэнне аб выплаце ахвяраванняў членам сем'яў загiнулых: дзецям непаўналетнiм — па Br50 млн, дзецям паўналетнiм — па Br25 млн, удаве, якая знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi да дасягнення iм узросту трох гадоў, — Br50 млн, удаве — Br25 млн, круглай сiраце — Br100 млн, мацi загiнулых — па Br25 млн.

Акрамя таго, пацярпелыя ад выбуху, якiм нанесены цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, атрымаюць па Br25 млн 25 тыс., тым, хто атрымаў менш цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, — па Br6 млн 650 тыс., хто атрымаў лёгкiя цялесныя пашкоджаннi — Br1 млн 50 тыс.

"Сродкi дабрачынных ахвяраванняў атрымае 331 чалавек. Такая матэрыяльная падтрымка ўжо выплачана 245 чалавекам. Лiчу, да канца дня дапамогу атрымаюць усе астатнiя", — сказала Жанна Рамановiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацярпелыя ад узрыву ў Мiнскiм метрапалiтэне, якiм нанесены цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, атрымаюць па Br164 млн. са сродкаў дабрачынных ахвяраванняў. Такое рашэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика