Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына. 21.by

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына

03.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына

Удзельнiкам i гасцям

урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства


Паважаныя сябры!


Сардэчна вiншую вас з Днём беларускага пiсьменства, якi адзначаецца сёлета на гасцiннай Брэсцкай зямлi, у Ганцавiчах.


З года ў год гэта свята робiцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краiны, сведчыць пра багацце гiстарычнай спадчыны i духоўных традыцый нашага народа. Многiя стагоддзi айчынная кнiжнасць замацоўвае вечныя iдэалы дабра i справядлiвасцi, з’яўляецца жыватворнай крынiцай мудрасцi i ведаў.


Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём i творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пiсьменства ў гэтых памятных мясцiнах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якiя занатаваны ў яго кнiгах. I галоўныя з iх — павага да простага чалавека, маральная чысцiня, высакароднасць i самаадданая любоў да роднай зямлi.


Менавiта на такiм падмурку i будуецца iдэалогiя сучаснай Беларусi. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развiццю нацыянальнай культуры i падтрымлiвать творцаў, якiя з’яўляюцца сапраўднымi патрыётамi сваёй Радзiмы.


Шчыра жадаю ўсiм удзельнiкам i гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы i дабрабыту.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчынаУдзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменстваПаважаныя сябры!Сардэчна вiншую вас з Днём...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика