Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
09.11.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 8 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Кабякова Андрэя Уладзіміравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтве; Лапата-Загорскага Уладзіміра Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія; Молчана Андрэя Леанідавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы; Рахманава Сяргея Кімавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі; Сямешку Аляксандра Віктаравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бахрэйн па сумяшчальніцтве. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Нявыгласа Генадзя Мікалаевіча — намеснікам генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы; Шагуна Анатоля Васільевіча — намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Уцюпіна Паўла Уладзіміравіча — намеснікам міністра прамысловасці; Ермаловіча Максіма Леанідавіча — намеснікам міністра фінансаў; Кураннога Уладзіміра Пятровіча — старшынёй Шумілінскага райвыканкама; Панфілава Юрыя Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска; Дымшы Юрыя Аляксеевіча — старшынёй Глускага райвыканкама; Бурскага Вячаслава Аляксандравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі механічны завод імя С.І. Вавілава" — кіруючая кампанія холдынга "БелОМА"; Капскага Анатоля Анатольевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" — кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 8 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні.
|
|