Аляксандр Лукашэнка высока цэніць існуючыя ў Беларусі добрыя адносіны паміж канфесіямі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка высока цэніць існуючыя ў Беларусі добрыя адносіны паміж канфесіямі

15.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі адсутнічаюць міжканфесіянальныя канфлікты, і краіна можа з'яўляцца ўзорам добрых узаемаадносін розных рэлігій. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы са старшынёй Папскага савета па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству Куртам Кохам і Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, перадае БЕЛТА.

"Беларусь з'яўляецца тым месцам, якое можа быць узорам узаемаадносін розных рэлігій. У нас няма ніякіх праблем ні на рэлігійнай глебе, ні на нацыянальнай. Тут мірнае і спакойнае жыццё", — падкрэсліў Прэзідэнт.

"Я нават не памятаю выпадку, каб былі нейкія сутычкі на рэлігійнай глебе і нават спрэчкі па якіх-небудзь пытаннях. Мы заўсёды з гонарам вырашалі ўзнікаючыя пытанні", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Мірнае суіснаванне дзвюх канфесій Аляксандр Лукашэнка бачыць галоўнай заслугай Мітрапаліта Філарэта і кіраўнікоў каталіцкай царквы. "Я гэта вельмі цаню, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Рады, што апошнія гады паміж канфесіямі ўстанавіліся вельмі дружалюбныя, можна сказаць, брацкія адносіны".

Гаворачы аб міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць гэтымі днямі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не прыпамінае, каб на такім узроўні праваслаўная і каталіцкая цэрквы ўздымалі праблемы хрысціянскіх каштоўнасцяў. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі "з першых дзён яе незалежнасці ў аснову маральных каштоўнасцяў былі пакладзены хрысціянскія".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі даўно існуе пагадненне, падпісанае ўрадам і Беларускай праваслаўнай царквой. Такі ж дагавор распрацоўваецца і са Святым Прастолам. Паводле слоў Прэзідэнта, дакумент гатовы, яго можна разглядаць, а ў перспектыве і падпісваць.

Звяртаючыся да кардынала Курта Коха, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чакае ад Ватыкана больш актыўнай пазіцыі па абароне інтарэсаў Беларусі на Захадзе.

"Ад каталіцкай царквы і асабіста ад Папы Рымскага Бенядзікта ХVІ мы чакаем большага ў абароне нашых інтарэсаў, асабліва на Захадзе", — сказаў Прэзідэнт. "Мы не прымаем тую палітыку, якая цяпер праводзіцца еўрапейцамі адносна Беларусі. Гэта ненармальна, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Таму мы чакаем больш актыўнай пазіцыі ў гэтым напрамку каталіцкай царквы".

"У гэтым бяздонным, несправядлівым свеце самым справядлівым, напэўна, міравым органам з'яўляецца царква. Хацелася б, каб царква сказала сваё слова ў абарону справядлівасці", — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Рымска-каталіцкай царкве за тую падтрымку, якую яна аказвае Беларусі, у тым ліку на міжнароднай арэне. Прэзідэнт адзначыў, што да гэтага часу памятае ўсе моманты сустрэчы з Папам Рымскім Бенядзіктам ХVІ, якая зрабіла на яго моцнае ўражанне. Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць Папу Рымскаму добрыя пажаданні ад сябе асабіста і ад імя беларускага народа, здароўя, доўгіх гадоў жыцця і той актыўнасці, якую ён падтрымлівае на працягу апошніх гадоў.

У сваю чаргу кардынал Курт Кох адзначыў важнасць таго, што абедзве царквы ў Беларусі мірна суіснуюць. "Я хацеў бы падзякаваць за тую атмасферу, якая пануе ў вас паміж канфесіямі. Гэта вельмі прыкметна, — сказаў ён. — Гэта мой першы візіт у Беларусь, і для мяне было вялікай радасцю бачыць поўныя цэрквы, што сведчыць аб тым, што не толькі рэлігія жыва, але жывая вера ў народзе". Кардынал асабліва падзякаваў беларускаму кіраўніцтву за дыялог, устаноўлены паміж дзяржавай і канфесіямі. "Я абавязкова данясу ўсё, што ўбачыў, да Ватыкана", — сказаў ён.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі лічыць міжнародную канферэнцыю "Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад у сацыяльнае жыццё Еўропы" падзеяй як у рэлігійным, так і ў агульнакультурным жыцці не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. "Мы бачым сваю задачу ва ўмацаванні кантактаў царквы і грамадства і ў падтрымцы дыялогу паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных традыцый", — сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі адсутнічаюць міжканфесіянальныя канфлікты, і краіна можа з'яўляцца ўзорам добрых узаемаадносін розных рэлігій. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика