Беларусь і Расія выйдуць на роўнадаходныя цэны на газ да 2014 года
26.11.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні прэзідыума Кабінета Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Расіі. "Беларусь атрымае так званую інтэграцыйную скідку і на працягу некалькіх гадоў, да 2014 года, выйдзе на роўнадаходныя цэны", — сказаў Уладзімір Пуцін. Ён нагадаў, што цяпер цана газу для Беларусі складае $244 за 1 тыс.куб.м. У наступным годзе пры сярэдняй плануемай цане прыкладна каля $400 для еўрапейскіх спажыўцоў Беларусь будзе плаціць за газ у першым квартале $164. Расія таксама прадаставіць Беларусі крэдыт для будаўніцтва АЭС. "Мы дамовiлiся, i сёння будуць падпiсаны адпаведныя дакументы пра прадастаўленне Беларусi расiйскага крэдыту ў аб'ёме да $10 млрд, з выкарыстаннем на працягу 10 гадоў i пагашэннем на працягу 15", — паведамiў Уладзiмiр Пуцiн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні прэзідыума Кабінета Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Расіі. "Беларусь атрымае...
|
|