Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2012 год назначаны 92 таленавітым маладым вучоным
27.12.2011
—
Новости Политики
|
Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Сярод лаўрэатаў 7 дактароў навук, 59 кандыдатаў навук, 26 маладых вучоных без ступені. У іх ліку 24 прадстаўнікі тэхнічных навук, 19 — медыцынскіх навук, 35 — прыродазнаўчых навук і 14 прадстаўнікоў гуманітарных навук. У групу стыпендыятаў уключаны перспектыўныя даследчыкі, якія праявілі сябе як актыўныя ўдзельнікі шэрагу важных навуковых праектаў і атрымалі вынікі, маючыя істотнае навуковае і практычнае значэнне. Напрыклад, па выніках даследаванняў Наталлі Каноплі ў клінічную практыку лячэбных устаноў Саюзнай дзяржавы ўкаранёны новы шматкампанентны метад лячэння злаякаснай пухліны мозгу ў дзяцей, які павышае іх выжывальнасць на 22 працэнты. Вынікі даследавання Дзмітрыя Шалковага выкарыстоўваюцца ў праграме па пошуку новых часціц у пратон-пратонных сутыкненнях на Вялікім адронным калайдары (ЦЕРН, Жэнева, Швейцарыя). Распрацаваны Яўгенам Баранышыным бескантактны метад вызначэння памеру часціц сажы выкарыстаны пры стварэнні прамысловай устаноўкі па вытворчасці тэхнічнага вугляроду (кошт кантракта — $1,5 млн). У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы ацэнка дасягненняў таленавітых маладых вучоных і іх укладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны праведзена па адзіных крытэрыях незалежна ад наяўнасці ў іх вучоных ступеняў. Для ўсіх стыпендыятаў устаноўлены аднолькавы памер узнагароды — Br2 млн у месяц. Падпісанне гэтага распараджэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай падтрымкі маладых вучоных з боку дзяржавы. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Сярод лаўрэатаў 7 дактароў навук, 59 кандыдатаў навук, 26 маладых вучоных без ступені. У іх...
|
|