З 1 студзеня ўстанаўліваюцца даплаты да пенсій асобам, старэйшым за 75 гадоў
17.01.2012
—
Новости Политики
|
Адпаведны ўказ № 35 "Аб павышэнні пенсій" падпісаў 16 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі пажылых людзей. Указам прадугледжваецца ўстанавіць з 1 студзеня 2012 года даплаты да пенсій асобам, старэйшым за 75 гадоў, у тым ліку: 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — асобам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў; 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — асобам, якія дасягнулі 80 гадоў. Такім чынам, памер даплаты ў студзені 2012 года для асоб, старэйшых за 75 гадоў, складзе Br107,8 тыс., старэйшых за 80 гадоў — Br143,7 тыс. Устанаўленне даплат да пенсій асобам ва ўзросце, старэйшым за 75 гадоў, дасць магчымасць знізіць вастрыню іх аб'ектыўнай патрэбнасці, а таксама падтрымаць найбольш малазабяспечаных пажылых грамадзян. Даплаты да пенсій будуць устанаўлівацца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам дасягнення ўзросту 75 (80) гадоў, і выплачвацца ў парадку, прадугледжаным для выплаты пенсій. Акрамя таго, згодна з указам, у 2012 годзе карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлікі працоўных пенсій будуць праводзіцца з лютага, мая, жніўня і лістапада зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў па рэспубліцы за ІV квартал 2011 года, І, ІІ і ІІІ кварталы 2012 года адпаведна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 35 "Аб павышэнні пенсій" падпісаў 16 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай матэрыяльнай... |
|