Экс-пасол Вялікабрытаніі: Расія – адзіная магчымасць Захаду ўплываць на Беларусь. 21.by

Экс-пасол Вялікабрытаніі: Расія – адзіная магчымасць Захаду ўплываць на Беларусь

27.01.2012 16:26 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экс-пасол Вялікабрытаніі: Расія – адзіная магчымасць Захаду ўплываць на Беларусь

  • Кастусь Лашкевіч, Андрэй Аляксандраў (фота), TUT.BY

Увечары 26 студзеня ў беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лондане адбылася прэзентацыя адразу дзвюх ангельскамоўных кніг пра Беларусь – брытанскага даследчыка Эндру Уілсана і экс-амбасадара Вялікабрытаніі ў Мінску Браяна Бэнэта, перадае карэспандэнт TUT.BY.

Эндру Уілсан (Andrew Wilson), выкладчык Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана, ужо 20 год вывучае постсавецкую палітычную і культурную прастору. Мы ўжо распавядалі, што першая кніга Уілсана пра нашу краіну - “Беларусь: апошняя еўрапейская дыктатура” (Belarus: The Last European Dictatorship) - пабачыла свет мінулай восенню ў выдавецтве Ельскага ўніверсітэта (ЗША).

Згодна з ацэнкай экспертаў, нічога падобнага па глыбіні, ахопе і дакладнасці фактаў што да гісторыі і сучаснасці Беларусі (ад часоў Полацкага княства да прэзідэнцкіх выбараў-2010) па-ангельску яшчэ не выдавалася. Уілсан настолькі глыбока валодае беларускім матэрыялам, што паслядоўна ўжывае ў кнізе транслітарацыю айчыннай тапанімікі і прозвішчаў з беларускай мовы на ангельскую, тлумачыць сэнс гістарычнай назвы "Літва" і яе неадпаведнасць аднайменнай сучаснай дзяржаве.

Злева - направа: Уілсан, Дынглі і Бэнэт
Злева направа: Эндру Уілсан, Джым Дынглі і Браян Бэнэт

Кніга амбасадара Злучанага Каралеўства ў Мінску ў 2003-2007 гг. Браяна Бэнэта (Brian Bennett) мае сугучную назву: “Апошняя дыктатура ў Еўропе: Беларусь за Лукашэнкам” (The Last Dictatorship in Europe: Belarus Under Lukashenko; выдавецтва Hurst & Co. (Publishers) Ltd). Аднак у адрозненне ад Уілсана, які даследуе ўсе “10 вякоў беларускай гісторыі”, Бэнэт апісвае выключна 20 суверэнных год рэспублікі. Кніга адстаўнога дыпламата цікавая найперш тым, што ўтрымлівае персанальныя назіранні і характарыстыкі брытанца пра рэаліі сацыяльна-палітычнага жыцця Беларусі.

Асаблівая ўвага аўтара - прэзідэнту Беларусі. Аляксандр Лукашэнка – і ў назве, і на вокладцы, дзве апошнія главы цалкам прысвечаны яму. “Нельга пісаць пра Беларусь, не згадваючы пра Лукашэнку. У гэтай кнізе я паспрабаваў адказаць на пытанне, чаму адзін чалавек можа так дамінаваць у краіне, дзе жывуць такія прыемныя, добразычлівыя, адукаваныя людзі”.

Характарызуючы стасункі Беларусі з Еўразвязам, Бэнэт назваў неэфектыўнымі санкцыі Бруселя ў дачыненні да афіцыйнага Мінска. “Я перакананы ў тым, што неабходны кропкавыя эканамічныя санкцыі, якія паскорылі б змену аўтарытарнага палітычнага рэжыму ў Беларусі. Аднак праблема ў тым, што прыняцце гэтага рашэння залежыць ад 27 краін - сябровак Еўразвяза. Для адной іх часткі пытанне правоў чалавека ёсць першаснае, для другой на першым месцы стаіць гандаль”.

На думку былога пасла, дыскусіі ў Мінску, Бруселі і Лондане адносна сітуацыі ў Беларусі не маюць асаблівага сэнсу. “Каб уздзейнічаць на ўлады Беларусі, нам трэба весці дыялог з Расіяй. У Крамля ёсць уласныя інтарэсы ў Беларусі, рычагі ўплыву і моцная дыпламатыя. Межаванне з ліберальнай дэмакратыяй было б для іх нашмат больш выгадным”, - лічыць Бэнэт.

А вось Эндру Уілсан перакананы ў тым, што Расія сёння не зацікаўлена ў змене кіраўніка Беларусі. Маючы эканамічныя рычагі ўплыву, Крэмль можа выкарыстоўваць кіраўніка Беларусі там, дзе ім трэба. У той час як прыход новага чалавека, нават калі ён будзе прарасійскім, пакідае магчымай перазагрузку адносінаў Беларусі з Захадам, што супярэчыць знешнепалітычнай дактрыне Расіі.



У чым Бэнэт і Уілсан сышліся, дык гэта ў тым, што Аляксандр Лукашэнка не пакіне пасаду дабравольна. На іх думку, дамагчыся зменаў ў цяперашніх умовах у Беларусі магчыма "толькі на плошчы". Аднак гэта ўжо справа беларускага народа, якую за яго не ў стане выканаць ніхто.

Разам з тым Браян Бэнэт прадказвае ў кнізе, што наступным прэзідэнтам Беларусі, калі змены нарэшце адбудуцца, “хутчэй за ўсё будзе дэмакрат”. “У Беларусі існуе кансэнсус, што краіна мусіць перайсці да рынкавых прынцыпаў, неабходнай умовай чаго ёсць ліберальна-дэмакратычная структура”. Пры гэтым ён адзначае, што наступнік першага прэзідэнта Беларусі будзе ані прадстаўніком апазіцыі, ані выхадцам з вертыкалі Лукашэнкі: “Гэта будзе іншы від палітычнай істоты, якая з’явіцца з нечаканага боку”.

Браян Бэнэт і айцец Аляксандр Надсан
Браян Бэнэт і айцец Аляксандр Надсан

Патрыярх беларускай грамады на Туманным Альбіёне, рэктар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Лондане айцец Аляксандр Надсан высока ацаніў працу абодвух аўтараў, падкрэсліўшы, што кнігі адкрываюць свету сапраўдную Беларусь, закладаюць падмурак для пабудовы дэмакратычнай дзяржавы. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 26 студзеня ў беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лондане адбылася прэзентацыя адразу дзвюх ангельскамоўных кніг пра Беларусь – брытанскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика