Дарагія беларусы і расіяне!
31.03.2012
—
Новости Политики
|
У найноўшай гісторыі нашых дзяржаў ёсць знакавае свята — Дзень яднання. Ён сімвалізуе непарушную дружбу і брацтва народаў Беларусі і Расіі. Сёння нас родняць агульная гісторыя, культура і самае галоўнае — шчырае імкненне да аб'яднання намаганняў і магчымасцяў у мэтах устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін. Нашы справы гавораць лепш за любыя словы! Яркім доказам эфектыўнасці Саюзнай дзяржавы і пераваг беларуска-расійскай мадэлі супрацоўніцтва стаў рэкордны рост двухбаковага гандлю. Разам мы паспяхова рэалізуем міждзяржаўныя эканамічныя праграмы і маштабныя навукаёмістыя праекты ў энергетычнай і касмічнай сферах. Уніфікацыя нацыянальных заканадаўстваў у многіх галінах, каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці, агульная абаронная і ваенна-тэхнічная палітыка — усё гэта робіць нас больш моцнымі, дазваляе смела і з абгрунтаваным аптымізмам глядзець у будучыню. Асноўным дасягненнем саюзнага будаўніцтва з'яўляюцца сацыяльныя гарантыі для грамадзян нашых дзяржаў. Беларусы і расіяне маюць роўныя магчымасці ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі, у працаўладкаванні і выбары месца жыхарства. Саюз Беларусі і Расіі стаў сапраўдным флагманам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Унікальныя напрацоўкі, створаныя і павялічаныя ў рамках саюзнага будаўніцтва з улікам перадавых мадэляў міждзяржаўных адносін, мы рэзультатыўна выкарыстоўваем у больш шырокіх інтэграцыйных фарматах. Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нямала задач яшчэ трэба будзе вырашыць, але вывераныя і ўзгодненыя дзеянні адкрыюць новыя гарызонты для стабільнага развіцця нацыянальных эканомік і павышэння дабрабыту грамадзян. Дарагія сябры! Ад усёй душы віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай ажыццяўляюцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце. Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найноўшай гісторыі нашых дзяржаў ёсць знакавае свята — Дзень яднання. Ён сімвалізуе непарушную дружбу і брацтва народаў Беларусі і Расіі. Сёння нас родняць...
|
|