Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 8 красавіка 2012 года. 21.by

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 8 красавіка 2012 года

07.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Вялікаднем.

Гэтае свята прыходзіць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам абуджаецца зямля, так і ў светлыя велікодныя дні мільёны вернікаў адчуваюць асаблівы духоўны ўздым і імкненне рабіць дабро.

Ва ўсе вякі ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыстова служыла апорай веры, сімвалам надзеі і крыніцай усёпераможнай любові. І ў наш бурны час людзі чэрпаюць у ёй сілы для таго, каб ні пры якіх абставінах не здраджваць прызванню чалавека і хрысціяніна — крок за крокам рабіць свет лепшым.

Няхай велікодны настрой напоўніць вашы дамы, прыносячы з сабой радасць і душэўны спакой, а пачуцці, выкліканыя святам, натхняюць на служэнне Айчыне, стваральную працу і міласэрныя ўчынкі. І няхай у нашай роднай Беларусі заўсёды захоўваюцца стабільнасць і згода.

Зычу вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у справах, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Вялікаднем. Гэтае свята прыходзіць да нас у цудоўны перыяд веснавога абнаўлення. Падобна да таго, як пад сонцам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика