Біяграфія Русага Міхаіла Іванавіча
11.04.2012
—
Новости Политики
|
Русы Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў в. Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
З 1977 года працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні, а затым і старшынёй калгаса імя Леніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1983-1985 гадах — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Кармянскага райвыканкама Гомельскай вобласці. З 1985 года знаходзіўся на партыйнай рабоце. У 1991-1994 гадах быў старшынёй Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў. З 1994 па 2001 год з'яўляўся міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2001 па 2003 год — міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2003-2004 гадах быў саветнікам аддзялення пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі (г. Санкт-Пецярбург). З 2004 года — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрных пытаннях, з 2008 года — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню. З 2010 года працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Русы Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў в. Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
|
|