Журналісты павінны ўмець правільна распараджацца сілай друкаванага слова. 21.by

Журналісты павінны ўмець правільна распараджацца сілай друкаванага слова

05.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Журналісты павінны ў поўнай меры ўсведамляць сілу друкаванага слова і ўмела распараджацца ёю. Такое меркаванне выказаў 4 мая першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, уручаючы ўзнагароды пераможцам VІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара", перадае БЕЛТА.

"Вельмі важна, каб журналісты разумелі сілу друкаванага слова і адказнасць за яго", — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. Не менш важна, на яго думку, уменне журналістаў правільна распараджацца сілай слова і працаваць на павышэнне аўтарытэту свайго выдання, мудра карыстацца сваімі прафесійнымі навыкамі для паляпшэння жыцця ў краіне.

У сваю чаргу старшыня журы конкурсу, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец адзначыў, што з году ў год расце колькасць работ, прадстаўленых на конкурс, паляпшаецца іх якасць. Пры вызначэнні пераможцаў конкурсу ў журы разгараюцца гарачыя спрэчкі, таму што выбіраць даводзіцца сярод вельмі разнапланавых журналісцкіх прац. Мікалай Чаргінец лічыць, што ў наступным годзе журы трэба больш смела заахвочваць асобных журналістаў за аўтарскія матэрыялы, і абяцае, што ў будучым павялічыцца колькасць намінацый конкурсу.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў VІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" прайшла 4 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Асноўнай мэтай Нацыянальнага творчага конкурсу СМІ з'яўляецца ўсямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных выданняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналісты павінны ў поўнай меры ўсведамляць сілу друкаванага слова і ўмела распараджацца ёю. Такое меркаванне выказаў 4 мая першы намеснік кіраўніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика