Ігар Шуневіч назначаны міністрам унутраных спраў Беларусі
12.05.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 мая сваім указам вызваліў генерал-лейтэнанта міліцыі Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС.
Ігар Анатольевіч Шуневіч нарадзіўся ў 1967 годзе ва Украіне (Луганская вобласць ). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Служыў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў Беларусі. Прайшоў шлях ад радавога следчага да намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама. У 2007—2012 гадах працаваў у КДБ Беларусі, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, а затым галоўнае ўпраўленне па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. У студзені 2012 года назначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 мая сваім указам вызваліў генерал-лейтэнанта міліцыі Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з...
|
|