Аляксандр Лукашэнка: "Генеральная пракуратура павінна развiвацца i ўдасканальвацца разам з грамадствам, каб мець магчымасць аператыўна i адэкватна рэагаваць на выклiкi часу". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Генеральная пракуратура павінна развiвацца i ўдасканальвацца разам з грамадствам, каб мець магчымасць аператыўна i адэкватна рэагаваць на выклiкi часу"

03.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Генеральнай пракуратуры ўзмацнiць работу па барацьбе з карупцыяй замест таго, каб захапляцца тэорыямi i заканадаўчымi адшуканнямi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў учора на нарадзе па пытанні ўдасканалення дзейнасцi органаў пракуратуры.

"Сама Генеральная пракуратура празмерна захаплялася тэорыямi i заканадаўчымi адшуканнямi, абмяжоўваючыся пры гэтым вузкаведамаснымi падыходамi, без улiку iнтарэсаў i ўзаемадзеяння з iншымi структурамi", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў апошнiя гады ў многiм дзякуючы каардынуючай ролi Генеральнай пракуратуры ў краiне знiзiлася колькасць цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў. Ён таксама звярнуў увагу на асаблiвы ўклад пракуратуры ў забеспячэнне законнасцi, умацаванне грамадскай бяспекi i стабiльнасцi.

Аднак, як канстатаваў Прэзiдэнт, сiстэма Генеральнай пракуратуры не можа заставацца статычнай. "Мною пастаўлена задача перад усiм сiлавым блокам i блокам праваахоўным аб далейшым удасканаленнi, можа нават па некаторых напрамках — рэфармаваннi. Гэта датычыцца i Генеральнай пракуратуры", — сказаў Прэзiдэнт. Яна павiнна развiвацца i ўдасканальвацца разам з грамадствам, каб мець магчымасць аператыўна i адэкватна рэагаваць на сучасныя выклiкi. "На жаль, не заўсёды нам удаецца нармальна, своечасова i адэкватна рэагаваць на гэтыя сучасныя выклiкi. Не праглядаецца цэласнага бачання пракурорамi сваёй ролi ў праваахоўным блоку, якi рэфармуецца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт лiчыць, што часта канкрэтная работа падмяняецца шматлiкiмi фармальнымi нарадамi, абмеркаваннямi i паператворчасцю. "Незразумела, навошта марнаваць на гэта час, калi рэальнай карысцi такая дзейнасць не прыносiць? А патрэбны вынiк", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

На яго думку, многiя прапановы Генпракуратуры нярэдка мелi дэкларатыўны i дыскусiйны характар, былi недастаткова прадуманы, асаблiва ў частцы фiнансавых затрат, навуковай i кадравай забяспечанасцi. "А адцягненне супрацоўнiкаў на выкананне неўласцiвых задач прывяло да аслаблення нагляду ў прыярытэтных напрамках", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

"Парушэннi правоў i iнтарэсаў суб'ектаў гаспадарання адбываюцца практычна ва ўсiх сферах эканомiкi. Не выкаранены факты бюракратычнага самавольства, абмежавання канкурэнцыi i неабгрунтаванага прадастаўлення прэферэнцый. У цэлым стан законнасцi ў эканамiчнай сферы далёкi ад iдэалу. І тут ваша работа вельмi важная ў кантакце з урадам", — сказаў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да пракурорскiх работнiкаў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры назначэннi на пасаду генеральнага пракурора Аляксандра Канюка перад iм была пастаўлена задача павысiць эфектыўнасць дзейнасцi органаў пракуратуры. Прэзiдэнт Беларусi звярнуў асаблiвую ўвагу на ключавыя праблемы ў рабоце Генпракуратуры, якiя маюць патрэбу ў вырашэннi. Прэзiдэнт запатрабаваў узмацнiць работу па барацьбе з карупцыяй, арганiзаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне Генпракуратуры з iншымi ўпаўнаважанымi органамi i ўстаранiць прычыны, якiя перашкаджаюць плённай рабоце.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў асаблiвую ўвагу на праблему падбору i расстаноўкi кадраў у Генпракуратуры. "Насцярожвае той факт, што апошнiя гады працэс абнаўлення асабовага складу набыў перманентны характар", — растлумачыў Прэзiдэнт, даўшы даручэнне выбудаваць эфектыўную сiстэму кадравага забеспячэння. Пры гэтым ён запатрабаваў, каб у якасцi прычыны адтоку кадраў не называлася стварэнне Следчага камiтэта: "Не трэба рабiць трагедыю з адтоку туды пракурорскiх кадраў. Наадварот, у гэтым ёсць пазiтыў. У Следчы камiтэт прыйшлi прафесiяналы, i якасць следства ад гэтага толькi палепшыцца, таму што следства — гэта вяршыня ўсёй сiстэмы праваахоўнага блока". Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ўвагу трэба звярнуць на папаўненне Генеральнай пракуратуры дастойнымi кадрамi.

Аляксандр Лукашэнка разлiчвае атрымаць ад удзельнiкаў нарады аб'ектыўную i ўзважаную ацэнку стану следчай работы i якасцi расследавання крымiнальных спраў. Адным з важных пытанняў, якое, на думку Прэзiдэнта, трэба абмеркаваць, — цi забяспечваецца рэалiзацыя галоўных мэт праведзенай у краiне рэформы следчай сiстэмы, а менавiта забеспячэнне абароны правоў грамадзян i працэсуальнай незалежнасцi следчых.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Генеральнай пракуратуры ўзмацнiць работу па барацьбе з карупцыяй замест таго, каб захапляцца тэорыямi i...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика