Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта распрацаваць сістэму мер па павышэнні прэстыжу дзяржслужбы. 21.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта распрацаваць сістэму мер па павышэнні прэстыжу дзяржслужбы

31.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 30 жніўня, прадстаўляючы Андрэя Кабякова на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, адным з галоўных прыярытэтаў Адміністрацыі Прэзідэнта павінны быць пытанні дзяржаўнай кадравай палітыкі, якая пакуль далёкая ад дасканаласці. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што марудна ідзе абнаўленне кіруючых кадраў, вельмі слаба задзейнічаны так званы кадравы рэзерв, а падыход да яго часта застаецца вельмі фармальным. "Няма выразных і зразумелых крытэрыяў ацэнкі працы кіраўнікоў. Пакуль яшчэ слаба працуе сістэма выяўлення і адбору таленавітых людзей, якіх можна было б прыцягнуць у дзяржаўныя структуры. Між тым ва ўмовах сучаснай жорсткай канкурэнцыі мы ўсё больш востра адчуваем патрэбнасць у кіраўніках новага тыпу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І адна з ключавых задач Адміністрацыі — выбудаваць такую сістэму работы, якая дасць магчымасць па ўсёй краіне сфарміраваць корпус кіраўнікоў, здольных вытрымаць канкурэнцыю ва ўмовах глабальнай эканомікі".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў гэтым пытанні нельга абысціся разавымі мерамі і асобнымі ўдачнымі кадравымі знаходкамі. Размова павінна ісці менавіта аб сістэме — прадуманай, зладжанай, гібкай і сучаснай. "Адначасова ў самы бліжэйшы час Адміністрацыі Прэзідэнта неабходна вывучыць лепшы вопыт іншых краін і распрацаваць канкрэтную сістэму мер па павышэнні прэстыжу дзяржаўнай службы, — даручыў Прэзідэнт. — Шмат разумнага было і ў савецкай сістэме, штосьці можна ўзяць на Захадзе, вельмі павучальны вопыт КНР".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што ў яго кадравых рашэннях няма закулісных інтрыг. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў аснове яго кадравай палітыкі заўсёды былі такія крытэрыі, як прафесіяналізм і адданасць сваёй краіне. "Тут няма ніякіх закулісных інтрыг і гульняў, — сказаў Прэзідэнт. — Гавораць, Макея накіраваў у МЗС, таму што з Захадам трэба размаўляць, а Кабякова — таму што з Усходам. Але і Кабякоў, і Макей будуць размаўляць і з Захадам, і з Усходам і ажыццяўляць палітыку, якая вызначана Прэзідэнтам краіны".

"Мы гэту палітыку выпакутавалі, і пад яе ідзе падбор кадраў. Напэўна, камусьці пісаць няма чаго, гаварыць няма аб чым, таму пачынаюць перамываць, хто назначаны, якой нацыянальнасці, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У нас, рускіх, беларусаў, усіх грамадзян Беларусі, ёсць свой кавалак зямлі. Мы яго нікому не аддадзім. Ні Захаду, ні Усходу, ні Поўдню, ні Поўначы. Гэта — наш кавалак зямлі".

Прэзідэнт падкрэсліў, што паняцце "свой чалавек" для яго перш за ўсё вызначаецца такімі якасцямі, як розум, талент і абавязкова адданасць Радзіме: "Крытэрый адзін для ўсіх — прафесіянал, адданы сваёй краіне".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 30 жніўня, прадстаўляючы Андрэя Кабякова на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика