Вучням, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам. 21.by

Вучням, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

01.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў.

Першае верасня — сапраўднае ўсенароднае свята, якое напаўняе хваляваннем сэрца кожнага з нас. У гэты дзень зноў ажываюць класы і аўдыторыі, вуліцы стракацяць яркімі букетамі кветак у руках першакласнікаў, а дарослыя са светлым сумам успамінаюць свае школьныя і студэнцкія гады.

У нашай дзяржаве адукацыя ўваходзіць у лік важнейшых сацыяльных прыярытэтаў і з'яўляецца прадметам асаблівай увагі і ўсебаковай падтрымкі. Сучасная Беларусь стварае эканоміку ведаў, развівае ўласную касмічную індустрыю, атамную энергетыку, высокія тэхналогіі, імкнецца быць на перадавых рубяжах навукова-тэхнічнага прагрэсу. І галоўная ўмова цяперашніх і будучых поспехаў краіны — інтэлект і веды яе грамадзян.

Звяртаючыся да ўсіх, каму трэба будзе спасцігаць азы навукі, хачу пажадаць не губляць цікавасці да нязведанага, вучыцца з захапленнем, напаўняючы кожны дзень радасцю адкрыццяў. І няхай настойлівасць, прага ведаў і адданасць Айчыне прывядуць вас да ажыццяўлення запаветнай мэты.

Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі, выказваю вам словы вялікай удзячнасці за вернасць сваёй справе, ініцыятыву і майстэрства, цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і беззапаветную любоў да вучняў. Педагагічны корпус краіны быў і застаецца надзейнай апорай дзяржавы.

Жадаю ўсім, хто вучыць і вучыцца, здароўя і шчасця, выдатнага настрою, вялікіх дасягненняў і перамог у новым навучальным годзе.

Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў. Першае верасня — сапраўднае ўсенароднае свята, якое напаўняе хваляваннем сэрца кожнага з нас. У гэты дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика