Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з В'етнамам. 21.by

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з В'етнамам

06.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў 5 верасня прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прэзідэнтам В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Цьяу Ван Мінем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

І ў Беларусі, і ў В'етнаме сёння чакаюць вялікай аддачы ад навукі, і ў сферы прыкладных навуковых даследаванняў, і ў галіне прарыўных тэхналогій. Беларусь выконвае мноства інавацыйных праектаў, у тым ліку ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. Міхаіл Мясніковіч нагадаў аб дамоўленасці з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым аб стварэнні рабочых груп, якія працуюць над прынцыпова новымі прарыўнымі навуковымі напрамкамі. "Таму супрацоўніцтва з намі — гэта супрацоўніцтва і з расійскімі, а таксама казахстанскімі вучонымі", — падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час у Беларусі адбудзецца пасяджэнне навукова-кансультатыўнага савета "Сколкава". У Беларусь на гэта мерапрыемства прыедуць вядучыя расійскія вучоныя.

Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт прэзідэнта В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій у Мінск стане новай старонкай у двухбаковым навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што з прэм'ер-міністрам В'етнама абмяркоўвалася пытанне аб падрыхтоўцы дакумента аб зоне свабоднага гандлю Мытнага саюза і В'етнама як ключавой краінай АСЕАН. "Лічу, што пашырэнне нашых інтарэсаў на прастору Паўднёва-Усходняй Азіі будзе паспяховым і супрацоўніцтва з вамі будзе гэтаму садзейнічаць", — заявіў ён.

У сваю чаргу Цьяу Ван Мінь адзначыў, што апошнія гады В'етнамская акадэмія навук і тэхналогій сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі дасягнулі вялікіх поспехаў у рэалізацыі сумесных праектаў, падрыхтоўцы кадраў, укараненні вынікаў навуковых даследаванняў вытворчасці. "Мы лічым, што для больш эфектыўнага супрацоўніцтва дзвюх акадэмій неабходна больш дапамогі з боку дзяржавы", — сказаў ён.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў 5 верасня прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прэзідэнтам В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Цьяу Ван Мінем, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика