Што назіральніку нельга бачыць?. 21.by

Што назіральніку нельга бачыць?

19.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Назіральніка Леаніда Гаравога сёння наўпрост выдалілі з выбарчага ўчастка. Адбылося гэта ў Гарадку.

Паводле старшыні  ўчастковай камісіі Пятра Прасолава, назіральнік "замінаў галасаванню". Спадар Гаравы  сцвярджае, што хацеў усяго толькі разгледзець, як яно праходзіць, таму на некалькі крокаў наблізіўся да кабінак.

"З месца, вызначанага для назіральнкаў, відаць толькі спіны людзей. Я не бачу таго, як ім выдаюць бюлетэні. Плошча выбарчага ўчастку дужа маленькая, усё размешчана нязручна, таму я вырашыў крыху перасунуцца", -- гаворыць Леанід Гаравы.

Нгадаем, што ўчора менавіта на Віцебшчыне назіральнік Яўген Гуцалаў быў увогуле арыштаваны.  Праўда, затрымалі яго ў абед, каля 14 гадзін, на ўчастка №71 Віцебскай- Кастрычніцкай акругі. Праўда, да сямі сутак арышту Гуцалава асудзілі не за назіранне. Хлопец здзейсніў крэатыўную акцыю, заклікаючы быйкатаваць выбары: апрануў "маску" – партрэт Аляксандра Лукашэнкі і выйшаў з з плакатам "Байкот парламенцкім выбарам 2012"  у цэнтр горада. “Вылічылі” яго па камерах відэаназірання. Зрэшты, Яўген Гуцалаў і не думаў хаваць таго, што праводзіў акцыю. Ён шчыра сказаў у судзе, што такім чынам выказваў уласную палітычную пазіцыю. А маску "Лукашэнкі" апрануў "для крэтыўнасці". Такім чынам, шэрагі незалежных назіральнікаў Віцебшчыны паменелі на аднаго.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назіральніка Леаніда Гаравога сёння наўпрост выдалілі з выбарчага ўчастка. Адбылося гэта ў Гарадку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика