Міхаіл Мясніковіч: "Для нас кожны сумленны прыватнік, кожны прадпрымальнік — гэта свой чалавек". 21.by

Міхаіл Мясніковіч: "Для нас кожны сумленны прыватнік, кожны прадпрымальнік — гэта свой чалавек"

20.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталічным Палацы Рэспублікі прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч уручыў узнагароды прадстаўнікам беларускага бізнэсу — пераможцам конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2011 года". Сёлета аргкамітэт рэспубліканскага конкурсу выбіраў пераможцаў у 16 намінацыях з 981 суб'екта гаспадарання. Падчас цырымоніі прэм'ер-міністр расказаў, якой урад бачыць ролю прыватнага бізнэсу ў эканоміцы краіны і якія надзеі ўскладаюцца на айчынных прадпрымальнікаў:

— Па сваёй сутнасці прадпрымальнік — гэта лідар. Гэта чалавек, які арыентаваны на поспех і гатовы рызыкаваць шмат чым для дасягнення мэты — эфектыўнай дзейнасці, — адзначыў прэм'ер-міністр. — Для Беларусі развіццё дзелавой ініцыятывы і прадпрымальніцтва — неад'емная частка сучаснага эканамічнага грамадства. На іх урад робіць стаўку і ў бягучым годзе, і мы плануем дастаткова актыўна працаваць над гэтымі праблемамі ў 2013 годзе і наступных гадах. І не проста дэкларуем, а сумесна з бізнэс-супольнасцю ствараем і замацоўваем у нарматыўных прававых актах стымулы і эканамічныя ўмовы развіцця бізнэсу.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што нядаўна былі прыняты фундаментальныя рашэнні па свабодзе цэнаўтварэння, па фарміраванні сабекошту, па аплаце працы, па радыкальным скарачэнні колькасці ліцэнзаваных відаў дзейнасці і першасных формаў справаздачнасці. Таксама, як лічыць прэм'ер-міністр, з бягучага года ў Беларусі адна з самых нізкіх у Еўропе і краінах АЭП стаўка падатку на прыбытак, значна зніжаны стаўкі пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

— У цэлым падатковы ціск на выручку ў нашай краіне на траціну ніжэйшы, чым у самага вялікага нашага гандлёвага партнёра па АЭП — Расіі. Летась доля падаткаў у выручцы для беларускіх суб'ектаў гаспадарання склала 6,4%, а ў Расіі — 9,7% ад выручкі. Трэнд на зніжэнне падатковага ціску для малога бізнэсу будзе працягнуты: у 2013 годзе для тых, хто працуе па спрошчанай сістэме падаткаабкладання без выплаты ПДВ, плануецца знізіць падатак з 7% да 5%, а для тых, хто выплачвае ПДВ — з 5% да 3%. Будуць павялічаны і парогавыя крытэрыі абавязковай выплаты ПДВ — плануем, што будзе падтрымана наша прапанова давядзення гэтай колькасці з 15 да 50 чалавек. Гэтыя абмежаванні шмат у чым стрымлівалі маштабы развіцця прадпрымальніцтва. Мяркуем, што рэсурсы, якія вызваляцца ў бізнэсу за кошт зніжэння падаткаў, будуць інвеставаны ў развіццё і пашырэнне, — спадзяецца Міхаіл Мясніковіч.

Узгадаў прэм'ер-міністр і нядаўна прыняты Дэкрэт №6, і стварэнне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка — ён лічыць, што бізнэс павінен скарыстацца гэтымі магчымасцямі для развіцця. Тым больш што ў наступным годзе плануцецца развіваць мікрафінансаванне, далей спрашчаць па- датковае адміністраванне і бухгалтарскую справаздачнасць, даць суперільготныя ўмовы для экспартаарыентаванага бізнэсу, укараніць прынцып "аднаго акна" для замежных і айчынных інвестараў і г.д.

Разам з тым, па яго словах, ёсць факты, якія прымушаюць праяўляць насцярожанасць да дзейнасці прадпрымальніцкіх структур:

— Сёння ўзровень сацыяльнай адказнасці і празрыстасці ў бізнэс-асяроддзі прымушае жадаць лепшага. Хай гэта не носіць масавы характар, але ўтойванне выручкі, пазбяганне выплаты ад падаткаў, злоўжыванні, махінацыі — гэта ўласціва тым, хто асабістую нажыву ставіць вышэй за ўсё. І роля бізнэс-саюзаў у барацьбе з гэтымі негатыўнымі праяўленнямі, на жаль, мінімальная...

Такія дзеянні бізнэсу, на думку прэм'ера, заніжае статыстычны ўклад бізнэсу ў фарміраванне ВУП. І гэта "не толькі недабор ВУП, фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ці бюджэту, гэта скажэнне эканамічных адносін, што замінае ўраду прымаць граматныя і ўзважаныя кіраўнічыя рашэнні".

— Для ўрада няма сваіх і чужых. Усе мы — рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, і гэтым усё сказана. Для нас кожны сумленны прыватнік, кожны прадпрымальнік — гэта свой чалавек. Ён не менш дарагі, чым дзяржпрадпрыемства, і заўсёды знойдзе падтрымку ва ўладных структурах, — адзначыў прэм'ер-міністр.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічным Палацы Рэспублікі прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч уручыў узнагароды прадстаўнікам беларускага бізнэсу — пераможцам конкурсу "Лепшы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика