Пачаліся затрыманні маладафронтаўцаў. 21.by

Пачаліся затрыманні маладафронтаўцаў

20.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Намесніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” Анастасія Палажанка паведаміла, што на працягу дня з рознымі маладафронтаўцамі адбываюцца «дзіўныя рэчы».

На тэлефон Мікалая Дземідзенкі сталі паступаць паведамленні з нумара іншага актывіста, Змітра Крамянецкага, ў якіх прапаноўвалася сустрэцца ў метро. Пазней высветлілася, што Крамянецкі такіх паведамленняў не адсылаў. Наадварот, яго самога затрымала міліцыя, і з 15 гадзіны ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.

Таксама на працягу дня не адказвае тэлефон іншага маладафронтаўца Уладзімера Яроменкі. Не выключана, што і ён знаходзіцца ў міліцыі. Акрамя таго, да маладафронтаўца Рамана Васільева сёньня нехта спрабаваў трапіць у кватэру, аднак ён дзвярэй не адамкнуў.

Нагадаем, што прэвентыўныя затрыманні актывістаў напярэдадні важных грамадска-палітычных падзей сталі звычайным мэтадам працы беларускіх праваахоўных органаў. На працягу апошняга году гэтых маладых людзей ня раз затрымлівалі і асуджалі на суткі. Кожны з іх у 2012 годзе правёў у ізалятары на Акрэсціна каля 100 сутак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намесніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” Анастасія Палажанка паведаміла, што на працягу дня з рознымі маладафронтаўцамі адбываюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика