Беларусь павінна знайсці сваё дастойнае месца ў інфармацыйным грамадстве ХХІ стагоддзя. 21.by

Беларусь павінна знайсці сваё дастойнае месца ў інфармацыйным грамадстве ХХІ стагоддзя

28.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь павінна знайсці сваё дастойнае месца ў інфармацыйным грамадстве ХХІ стагоддзя, атрымаўшы максімальныя выгады ад развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Беларусі.

"Рабіць гэта мы павінны не таму, што хочам паказаць, якія разумныя і штосьці можам рабіць. А яшчэ і таму, што гэта павінна прыносіць пэўныя даходы, дывідэнды для нашага грамадства і дзяржавы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму ў Беларусі пытанням інфарматызацыі, развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій мы ўдзяляем пэўную ўвагу, але, магчыма, недастатковую".

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што, бадай, гэта першае такое "мерапрыемства, на якім мы дасканала і прынцыпова падыходзім да гэтых пытанняў". Але не апошняе, запэўніў ён.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў: "Інтэрнэт, які апошнія гады развіваецца вельмі бурна, змяніў аблічча людзей, грамадства і дзяржаў на планеце. Пры ўсіх недахопах інтэрнэту ў ім шмат станоўчага, і гэтым станоўчым трэба скарыстацца. Мы абмяркуем, што нам дадаткова для гэтага трэба зрабіць".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Будаўніцтва ў Беларусі сетак новага пакалення, магутных цэнтраў апрацоўкі даных і, магчыма, развіццё на іх базе новых сектараў эканомікі — гэта вельмі важна для нашай краіны". Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, з'яўляецца транзітнай дзяржавай: "Мы таксама можам мець з гэтага пэўную выгаду. Я гавару гэта зыходзячы з таго, што мы маем ужо сёння. Давайце абмяркуем гэту праблему з таго пункту гледжання, што ў нас зроблена па названым напрамку, якія праблемы, якія магчымыя праекты і як мы іх будзем вырашаць".

Аднак, укладваючы грошы, трэба мець на ўвазе не толькі чаканыя выгады, але перш за ўсё — нацыянальную бяспеку, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што, магчыма, нейкія праекты варта ў Беларусі прыпыніць, а выдзеліць дзяржаўныя сродкі, напрыклад, на новы праект, калі ён выключна важны, перспектыўны і самае галоўнае — эфектыўны. "Магчыма, нам да гэтай экспертнай работы трэба прыцягнуць і іншых спецыялістаў, падключыць да гэтага пытання ўрад, каб атрымаць адпаведныя ацэнкі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На нарадзе разгледжаны шэраг канкрэтных праектаў і прапаноў у сферы інфармацыі і камунікацый.

Як адзначыў па выніках нарады памочнік Прэзідэнта — начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі, дадзены даручэнні, якія ў бліжэйшы час будуць рэалізаваны: "Галоўная задача, якую ставіць Прэзідэнт, — дабіцца таго, каб Беларусь у сферы інфармацыі і камунікацый стала ў адзін рад з самымі перадавымі дзяржавамі свету. Важна не толькі стварыць сучасную інфраструктуру, сеткі новага пакалення, цэнтры апрацоўкі даных, але вельмі важна на базе гэтай інфраструктуры пачаць будаваць тое, што ва ўсім свеце называюць лічбавай эканомікай і што прынясе краіне і яе грамадзянам новыя крыніцы даходаў, новыя рабочыя месцы".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь павінна знайсці сваё дастойнае месца ў інфармацыйным грамадстве ХХІ стагоддзя, атрымаўшы максімальныя выгады ад развіцця інфармацыйна-камунікацыйных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика