Гісторыя са скрадзеным пратаколам: ЦВК не ведае, што адказаць. 21.by

Гісторыя са скрадзеным пратаколам: ЦВК не ведае, што адказаць

05.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Назіральніцы на 594-м мінскім участку Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава атрымалі адказ на свой ліст у ЦВК, у якім яны прасілі прадставіць ім "абноўлеы" пратакол гласаваннея на ўчастку і пакараць вінаватых у фальсіфікацыі на выбарчым участку паводле Выбарчага і Крымінальнаг кодэксу.

Нягледзячы на тое, што адказ на гэтыя пытанні знаходзіцца ў кампетэнцыі  ЦВК, Цэнтрвыбаркам перанакіраваў ліст назіральніц ва ўчастковую камісію. Тая, у сваю чаргу, у апошні дзень сваёй працы напісала адказ, у якім паведаміла, што пратакол выдаць не можа, бо актывісткі БХД ужо не з'яўляюцца назіральніцамі. Разбірацца ж фальсіфікацыямі яны не будзе, бо гэта не ў яе кампетэнцыі.

Разам з тым Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава здавацца не збіраюцца і маюць намер паўторна звяртацца ў ЦВК з патрабаваннем пакараць старшыню ўчастковай камісіі, які непасрэдна адказны за фальсіфікацыю вынікаў галасавання. Таксама яны чакаюць адказу з Менскай гарадской пракуратуры, які дагэтуль не прыйшоў.

"Відавочна, што і ЦВК, і пракуратура не ведаюць, што рабіць, бо ў нас відэа- і аўдыё доказы фальсіфікацый, на якіх старшыня камісіі спачатку называе адныя лічбы прагаласаваўшых, а затым іншых. Мы б хацелі давесці гэтую справу да суду", - падкрэсліла Валеря Чарнаморцава.

Нагадаем, што актывісткі БХД зафіксавалі на відэа, як старшыня ўчастковай камісіі кажа, што за ўвесь час галасавання (датэрмінова, на даму і ўдзень "выбараў") на ўчастку прагаласавалі 317 чалавек, ці 28,8% ад 1109 зарэгістраваных выбаршчыкаў. Затым пратакол галасавання быў скрадзены, а замест былі абвешчаныя новыя лічбы – 565 чалавек (50,9%).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назіральніцы на 594-м мінскім участку Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава атрымалі адказ на свой ліст у ЦВК, у якім яны прасілі прадставіць ім "абноўлеы"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика