Аляксандр Лукашэнка: "Дэмакратыя стала толькі шырмай для распальвання пажару арабскай дугі". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Дэмакратыя стала толькі шырмай для распальвання пажару арабскай дугі"

11.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дэмакратыя стала толькі шырмай для распальвання пажару арабскай дугі. Такое меркаванне ён выказаў 9 кастрычніка ў інтэрв'ю брытанскім СМІ: газеце "Індэпендэнт" і тэлеканалу Бі-бі-сі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У час размовы былі зададзены пытанні, якія датычацца розных бакоў жыцця краіны: знешняй і ўнутранай палітыкі, эканомікі, сацыяльнага развіцця дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адказаў таксама на шэраг асабістых пытанняў. Значная ўвага была ўдзелена тэме грамадскага прагрэсу і развіцця дэмакратыі.

У прыватнасці, ацэньваючы падзеі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, Прэзідэнт адзначыў: "Няпростая была сітуацыя ў гэтых краінах, але не горшая, чым у іншых. Але камусьці спатрэбілася падпаліць гэты пажар арабскай дугі. Я ў першыя ж дні, калі пачаліся гэтыя рэвалюцыі, сказаў, што трэба асудзіць Захад за ўмяшанне, ніхто не мае права ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў, яны самі павінны разабрацца ў сваіх пытаннях. Я тады сказаў, што гэтага ні ў якім выпадку нельга было рабіць і да чаго гэта прывядзе. Толькі-толькі ў Тунісе ўляглося, на Лівію ўсё перакінулася... Ці тое яшчэ будзе!"

"Сёння мы бачым, да чаго гэта прывяло — успыхнула ўся дуга: з аднаго боку Ірак, і далей ужо на Іран спрабуюць перакінуць, з другога боку Туніс, Алжыр і гэтак далей. І ўсюды вельмі горача. Але дзіўна, што з гэтай дугі былі выключаны дзяржавы, якія падтрымліваюць цесныя адносіны з ЗША, а ў гэтых жа дзяржавах аналагічная сітуацыя. Вас гэта не насцярожвае? — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я ведаю, чаму гэта адбываецца. Тое, што гэта сцэнарый заакіянскі або заморскі, і няўзброеным вокам відаць. І пасля таго як сітуацыя пачынала развівацца ў нявыгадным для іх (гэтых сцэнарыстаў) ключы, яны пачалі адкрытыя бамбардзіроўкі. Але пытанне нават не ў гэтым. Навошта гэта было патрэбна? Я тады сказаў, да чаго гэта прывядзе, і гэта здарылася адзін да аднаго. Што, патрэбна была ісламізацыя арабскага Усходу? Патрэбна ім было гэта? Не. Яны і самі сёння не рады, калі яны ўжо разумеюць, што яны рабілі і што яны робяць цяпер".

Прэзідэнт падкрэсліў, што нікому "не патрэбны экспарт рэвалюцыі". "Дык навошта экспартаваць дэмакратыю? У іх разуменні гэтага слова. Дэмакратыя — гэта добра, але ці гатовы народ і ці ёсць умовы для прыняцця такой дэмакратыі ў краіне? Яны ж гэта бачылі, што гэта немагчыма, што гэтыя дзяржавы не гатовы да такога. Ну, якая дэмакратыя сёння ў Іраку, калі там кожны дзень узрываюцца бомбы і сотні людзей гінуць, а яшчэ горш калекамі тысячы застаюцца? А колькі было знішчана? Каму яна патрэбна, такая дэмакратыя?" — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Ірак ім трэба было раздзяліць, я гэта добра ведаю, ім нафта патрэбна была. Каму гэта сёння не зразумела? Дэмакратыя — гэта шырма, прыкрыццё гэтага разбойнага працэсу. Адсюль і разглагольстваванні аб дэмакратыі. Таму не аб дэмакратыі тут размова", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым Прэзідэнт размаўляў амаль чатыры гадзіны і адказаў больш як на 60 пытанняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дэмакратыя стала толькі шырмай для распальвання пажару арабскай дугі. Такое меркаванне ён выказаў 9...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика