Уладзімір Ярмошын: "Трэба даваць дарогу маладым"
23.10.2012 13:36
—
Новости Политики
|
Уладзімір Ярмошын: "Трэба даваць дарогу маладым" 26 кастрычніка 70-гадовы юбілей святкуе былы прэм'ер-міністр Беларусі Уладзімір Ярмошын. Нягледзячы на самавітую дату, гулянняў з цыганамі не будзе. Уладзімір Васільевіч адзначыць гэты дзень з блізкімі і сябрамі ў адным са сталічных рэстаранаў.
"Я не меў нават дачы" Пасля адстаўкі з пасады прэм'ера Ярмошын некаторы час быў беспрацоўным. Пагаворвалі, што яму прапануюць пасаду ў Саўміне Саюзнай дзяржавы, аднак далей за размовы справа не пайшла. Не жадаючы спадзявацца на ўдачу, Уладзімір Васільевіч з'ехаў у Расію. Пісалі, што нібыта на ПМЖ, але гэта няпраўда. Пакіраваўшы маскоўскімі будоўлямі, ён вярнуўся ў Мінск. Наогул варта адзначыць, што з былых прэм'ераў афіцыйна працаўладкавалі толькі Сяргея Сідорскага і Генадзя Навіцкага. "Без працы я доўга не працягнуў бы, — распавядае былы прэм'ер у адным са сваіх інтэрв'ю. — На шчасце, у той перыяд у мяне было досыць клопатаў. Так атрымалася, што, пакінуўшы пасаду прэм'ер-міністра, я не меў нават дачы. Дакладней, у мяне быў калісьці маленькі садовы домік шэсць на шэсць, але, калі стаў мэрам, я яго прадаў, бо было далёка ездзіць — 90 кіламетраў ад Мінска. Таму пасля адстаўкі без справы фактычна не сядзеў...". Тры апошнія гады Ярмошын узначальваў сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства "Знешэканамбуд". Самы вядомы праект "Знешэканамбуда" — забудова "Славянскі квартал". Тры прыгожыя вышынныя будынкі, у якіх размешчаны офісы, кватэры і паркінг, суседнічаюць з "Белсвісбанкам" на праспекце Пераможцаў. Цяпер кампанія, у якой працуе экс-прэм'ер, будуе тры жылыя дамы і невялікі гатэль побач з "Мінск-Арэнай". "Трэба даваць дарогу маладым" Каля месяца назад Уладзімір Ярмошын пакінуў кіруючую пасаду і працуе цяпер саветнікам дырэктара "Знешэканамбуда". "Трэба даваць дарогу маладым", — кажа ён. Дарэчы, сыходзячы з пасады прэм'ер-міністра, ён прытрымліваўся такога ж меркавання. "Я выказаў Аляксандру Рыгоравічу сваё меркаванне аб тым, што бачу прэм'ера маладым актыўным чалавекам з новымі ідэямі і думкамі, — распавядаў Ярмошын праз пару гадоў пасля сваёй адстаўкі. — А мне тады ўжо было 59 гадоў. На фоне сваіх калег па краінах СНД я выглядаў бы пенсіянерам". У некаторых краінах былыя міністры ўваходзяць у так званыя саветы старэйшын пры ведамствах, якія раней узначальвалі. У Беларусі такой традыцыі няма. Праўда, нядаўна сталі запрашаць экс-чыноўнікаў у паездкі па рэгіёнах, пару разоў клікалі і Ярмошына. "На жаль, у нас неяк не па-чалавечы ўсё: калі кіраўнік сыходзіць, то ён назаўсёды адыходзіць ад ранейшых спраў, — казаў Ярмошын у адным са сваіх інтэрв'ю. — На мой погляд, гэта няправільна. Я, калі працаваў у Мінгарвыканкаме, раз ці два разы ў год збіраў усіх экс-мэраў Мінска. І не для таго, каб праверыць сваю дзейнасць, а проста каб выслухаць меркаванне людзей, якія калісьці працавалі на гэтым месцы". Уладзімір Ярмошын нарадзіўся не ў Беларусі, па нацыянальнасці ён рускі. У Мінск прыехаў па размеркаванні ў 1965 годзе. "Я адчуваю сябе паўнавартасным, ні ў чым не абмежаваным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, — кажа ён. — І ў мяне, дарэчы, выдатныя адносіны з тымі, хто сёння змагаецца за нацыянальнае адраджэнне Беларусі". Факт з мінулага Пасля трагедыі на Нямізе (1999 год), калі ў цісканіне ў метро загінула больш за 50 чалавек, тагачасны старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Ярмошын і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Барыс Тарлецкі былі адзінымі чыноўнікамі, якія напісалі прашэнне аб адстаўцы. Праўда, А. Лукашэнка іх адстаўку не прыняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 кастрычніка 70-гадовы юбілей святкуе былы прэм'ер-міністр Беларусі Уладзімір Ярмошын. Нягледзячы на самавітую дату, гулянняў з цыганамі не будзе. Уладзімір...
|
|