Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў завяршыць рэканструкцыю мінскага стадыёна "Дынама" да канца 2014 года. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў завяршыць рэканструкцыю мінскага стадыёна "Дынама" да канца 2014 года

06.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў учора ў час нарады па пытанні рэканструкцыі стадыёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў завяршыць усе работы па рэканструкцыі гэтага аб'екта на працягу двух гадоў, зрабіўшы з яго не суперстадыён, а кампактны, еўрапейскага ўзроўню спартыўны аб'ект. "Мы не патрабуем там стварыць суперстадыён, як яго стваралі ў Лондане, або як "Птушынае гняздо", якое Тозік курыраваў у Кітаі. Нам не патрэбны такі стадыён. Нам патрэбны кампактны, еўрапейскага ўзроўню стадыён, прыкладна на 40-45 тыс. гледачоў, і "распальцоўкай" займацца там не трэба. Мы не настолькі багатыя, каб з шыкам нешта там будаваць. Павінен быць функцыянальны, прыгожы стадыён з захаваннем таго гістарычнага аблічча, пра якое мы дамаўляліся", — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што, на жаль, да гэтага часу не пачаліся работы па рэканструкцыі сталічнага стадыёна "Дынама", хоць ужо была вызначана замежная кампанія, адказная за рэканструкцыю. "Наколькі я разумею, не зусім разумна, выверана прынята рашэнне аб перадачы стадыёна на рэканструкцыю адной з замежных фірм", — сказаў Прэзідэнт.

Ён дадаў: "Няма нічога страшнага ў тым, што ў тэндары па выбару асноўнай кампаніі, якая будзе весці рэканструкцыю, прымалі ўдзел іншаземцы". "Але, як мне дакладваюць, пасля праведзенага конкурсу да гэтага часу ідуць спрэчкі, як рэканструяваць і які будзе кошт гэтай рэканструкцыі. Вось гэта ўжо недапушчальна. Гэта або прадаўжэнне бюракратыі ў гарвыканкаме, які сёння з'яўляецца гаспадаром гэтага стадыёна, або тут яшчэ нейкія ствараюцца праблемы. Хацелася б, каб мы сёння ў час нарады гэтыя праблемы ўстаранілі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў неадкладна пачаць работы па рэканструкцыі стадыёна: "Стадыён трэба пачынаць рэканструяваць ужо заўтра, а не ў сакавіку-красавіку або маі. Там вельмі шмат работы па разборцы і вывазу смецця. Дай божа справіцца да вясны. За гэты час пройдзе праектаванне, а дакладней, калі мы знойдзем нармальную кампанію, прывязка існуючых мадэлей стадыёна".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не супраць, каб пасля рэканструкцыі на стадыёне захаваліся памяшканні для гандлю. Разам з тым Прэзідэнт паабяцаў разабрацца з тым, як расходаваліся сродкі, атрыманыя за арэнду гандлёвых плошчаў на стадыёне "Дынама". "Я даручаў старшыні Камітэта дзяржкантролю паглядзець, што ж там робіцца на стадыёне. І самае галоўнае — мы там мелі вялікі рынак, які, паводле маіх даных, прыносіў пэўныя (немалыя) фінансавыя вынікі. Пытанне традыцыйнае: дзе грошы, колькі іх і куды яны пайшлі?".

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў учора ў час нарады па пытанні рэканструкцыі стадыёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика