Званок, сайт, рашэнне.... 21.by

Званок, сайт, рашэнне...

13.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 чалавек змаглі дазваніцца да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна ШАПІРЫ падчас яго апошняй прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам вобласці. А ўвогуле было зафіксавана больш за 6 тысяч спроб. Нават з улікам таго, што многія людзі, пэўна, шматразова набіралі гэты нумар, відавочна: у адведзены на прамую лінію час трапіць на яе пашчасціла далёка не ўсім. Але ў бліжэйшы час такіх магчымасцяў, верагодна, будзе больш.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Гродзенскага аблвыканкама Марыны Рахманавай, на разгляд зваротаў даецца, як правіла, 15 дзён, а ў некаторых выпадках тэрмін можа скараціцца альбо павялічыцца.

Што ж датычыцца зместу зваротаў, дык праблематыка заўсёды самая розная. Вось і на гэты раз было шмат званкоў па пытаннях добраўпарадкавання тэрыторый, будаўніцтва і рамонту жылых дамоў. У прыватнасці, жанчына паскардзілася на перанос тэрмінаў здачы дома, а таксама паведаміла, што ў адной кватэры правіслі пліты і іх падымалі кранам. "Дом не аварыйны?" — хвалюецца забудоўшчыца. Сямён Шапіра распарадзіўся выклікаць са справаздачай кіраўніка фірмы-падрадчыка і прадаставіць афіцыйнае заключэнне па гэтым выпадку з плітамі.

А рэакцыяй на яшчэ адзін званок будзе праверка справядлівасці размеркавання месцаў у дзіцячых садках. "Так, іх не хапае, аднак размеркаванне павінна быць сумленным", — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Акрамя таго, былі званкі па пытаннях забеспячэння студэнтаў інтэрнатамі, прадастаўлення шматдзетнай сям'і крэдыту на будаўніцтва жылля, нізкай зарплаты ў медыцынскай установе і будаўнічай арганізацыі... На вырашэнне адной з узнятых праблем Сямён Шапіра даў адпаведнай службе тыдзень. "Запішыце нумар майго сотавага тэлефона і праз тыдзень патэлефануйце, зроблена ці не", — прапанаваў ён заяўніцы.

А вось у шэрагу іншых сітуацый адразу вызначыць канкрэтныя тэрміны было немагчыма. У прыватнасці, старшыня аблвыканкама не можа сваім рашэннем павялічыць мізэрны, нават з улікам працы ў дадатковы час, заробак санітаркі. Ды і гэтая праблема датычыцца не толькі жанчыны, якой удалося дазваніцца. Таму аблвыканкам звернецца ў рэспубліканскія інстанцыі. "Напрыклад, падвышаем усім аднолькава зарплату на 10 працэнтаў. Аднак ад дзесяці мільёнаў прыбаўка складае мільён, а з аднаго мільёна — усяго сто тысяч рублёў", — разважае Сямён Шапіра.

У некаторых выпадках даваўся прамы адказ, што гэтае пытанне (напрыклад, каб за кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць каналізацыю ў прыватным сектары) заканадаўства вырашыць не дазваляе. Альбо гаварылася, што ў сённяшніх рэаліях (усюды патрэбна фінансаванне, а сродкаў не хапае) гэтая праблема не з'яўляецца першачарговай. Зразумела, станоўчых эмоцый, так бы мовіць, на другім канцы провада такая інфармацыя не выклікала. Але як інакш?

Па заканчэнні прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам вобласці Сямён Шапіра зазначыў: "Хтосьці дазваніўся, хтосьці — не. А потым людзі скардзяцца, што не змаглі дазваніцца. Трэба наладзіць больш эфектыўныя зносіны з грамадзянамі".

Як? Мяркуецца, што, каб дазваніцца мог кожны, званкі будуць у пастаянным рэжыме прымацца па тэлефоне "гарачай лініі", а затым змяшчацца на сайце аблвыканкама разам з адказамі адпаведных органаў улады і службаў. Зразумела, калі чалавек з адказам не згодны, то ён можа звярнуцца паўторна. Пры гэтым усе паўторныя звароты будуць на асабістым кантролі старшыні аблвыканкама.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 чалавек змаглі дазваніцца да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна ШАПІРЫ падчас яго апошняй прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам вобласці. А ўвогуле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика