Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
17.11.2012
—
Новости Политики
|
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу! Шчыра віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Праца сялян заслужана шануецца нашым народам. Сёлета ў засекі Беларусі пакладзены самы багаты ўраджай хлеба. Па адной тоне збожжа на жыхара краіны — гэта вынік, варты найвышэйшай адзнакі, і пацвярджэнне вернасці выбранага шляху развіцця галіны. Багаты стол у доме кожнай беларускай сям'і — гэта цалкам ваша заслуга. Цяперашнія прыярытэты аграрыяў заключаюцца ў стварэнні сучаснай інавацыйнай вытворчай базы, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і нарошчвання экспарту. Упэўнены, што іх рэалізацыя будзе на годным узроўні. За руплівае і прадуктыўнае выкарыстанне зямлі, матэрыяльна-тэхнічнае ўмацаванне сельскагаспадарчых і перапрацоўчых арганізацый выказваю падзяку ўсім работнікам і ветэранам аграпрамысловага комплексу, вучоным-аграрыям. Зычу вам і вашым сем'ям добрага здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу! Шчыра віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. ...
|
|