Паскорыць выхад на сусветны рынак. 21.by

Паскорыць выхад на сусветны рынак

08.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі па вытворчасці і экспарту мінеральных угнаенняў. Аб гэтым ён заявіў 7 снежня на нарадзе па пытанні рэалізацыі калійных угнаенняў на экспарт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мяне інфармуюць аб тым, што быццам бы рынкі сёння перапоўнены, падаюць цэны і вытворцы зніжаюць вытворчасць. Не ведаю, як іншыя вытворцы, але наш сапраўды зніжае вытворчасць, нягледзячы на вялікі запас вытворчых магутнасцяў", — сказаў ён.

"Мы з вамі вельмі шмат гаварылі аб вытворчасці змешаных угнаенняў. Як тут у нас вырашаюцца пытанні? Прадаваць угнаенні добра, але яшчэ лепш прадаваць змешаныя або комплексныя ўгнаенні, гэта зусім іншая цана і іншая справа", — сказаў Прэзідэнт. "Мы аб гэтым ужо даўно гаварылі, і ва ўрадзе недзе пыляцца чарговы раз гэтыя планы", — дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, як ідуць справы па будаўніцтве магутнасцяў па змешванні калійных, азотных і фосфарных угнаенняў. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся станам спраў у Беларускай калійнай кампаніі, як ідзе вытворчасць і рэалізацыя ўгнаенняў.

"Хацеў бы пачуць, як ідуць справы на калійным рынку, таксама з нашымі галоўнымі расійскімі партнёрамі, ці дамовіліся, і калі дамовіліся, што вы плануеце зрабіць у перспектыве?" — сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Хачу перасцерагчы ад трафарэтных разважанняў, якія мне вельмі добра вядомы. Мне патрэбны канкрэтныя прапановы".

Па выніках нарады Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў яе ўдзельнікам, яшчэ раз звярнуўшы асаблівую ўвагу на задачу хутчэйшага стварэння магутнасцяў па вытворчасці змешаных (NРK) угнаенняў і выхаду на сусветны рынак з гэтай выключна запатрабаванай прадукцыяй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі па вытворчасці і экспарту мінеральных угнаенняў. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика