Аляксандр Лукашэнка прапануе ўлічваць рэкамендацыю БРСМ пры працаўладкаванні ў праваахоўныя органы
11.12.2012
—
Новости Политики
|
На гэта ён звярнуў увагу 10 снежня на сустрэчы з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Ігарам Бузоўскім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што БРСМ, таксама як і арганізацыя "Белая Русь", з'яўляюцца добрым рэзервам кадраў. "У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў мы выйдзем на тое, што патрэбна будзе рэкамендацыя Саюза моладзі, каб працаваць на гэтай ніве, і таму ў гэтым плане будзе ўзмацняцца роля маладзёжнай арганізацыі", — сказаў Прэзідэнт. "Камусьці ён падабаецца, камусьці не падабаецца, але прыкладна паўмільёна чалавек сёння з'яўляюцца рэальнымі членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія маюць членскія білеты і плацяць узносы. І няхай гэта невялікія ўзносы, вялікія і не трэба, можа, цяпер, хто хоча больш дапамагчы, той дапаможа, справа не ва ўзносах, але гэта рэальная колькасць", — сказаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэта ён звярнуў увагу 10 снежня на сустрэчы з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Ігарам Бузоўскім,...
|
|