У ахове здароўя неабходна ствараць моцныя навуковыя школы. 21.by

У ахове здароўя неабходна ствараць моцныя навуковыя школы

29.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашай краіне да 2015 года будзе завершана мадэрнізацыя аховы здароўя. А таму асноўную ўвагу цяпер неабходна сканцэнтраваць на стварэнні моцных навуковых школ у гэтай галіне. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 8 Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Фота БЕЛТА.

РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі быў створаны ў 2005 годзе пасля рэарганізацыі Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Па даручэнні Прэзідэнта была праведзена рэканструкцыя цэнтра з прыбудовай да яго аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса і аснашчэннем яго лячэбным і дыягнастычным абсталяваннем перадавых сусветных вытворцаў. Штогод тут будзе аказвацца спецыялізаваная стацыянарная медыцынская дапамога 6 тысячам пацыентаў, спецыялізаваная амбулаторная медыцынская дапамога — 25 тысячам. Таксама будзе праводзіцца больш за 2 тысячы высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў у год. У клініцы аказваецца медыцынская дапамога як дарослым, так і дзецям.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на падрыхтоўку кадраў. Ён падкрэсліў, што кожны высакакласны спецыяліст павінен пакінуць пасля сябе не менш як трох вучняў, якія валодаюць такімі ж ведамі. "Для нас найважнейшая задача — гэта школа. Мы столькі грошай уклалі ў такія цэнтры, па ўсёй краіне іх адкрылі. Амаль паўтары сотні тысяч чалавек з 70 краін прыязджаюць сюды лячыцца — гэта ж аб нечым гаворыць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму трэба збіраць па крупінках спецыялістаў і ствараць эфектыўныя, магутныя, навукаёмістыя, з добрымі кадрамі школы".

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб стане аховы здароўя ў Беларусі.

Па словах міністра аховы здароўя Васіля Жарко, у краіне назіраецца пазітыўная тэндэнцыя з прыростам насельніцтва, прычым не за кошт міграцыі. Так, за студзень—лістапад 2012 года паказчык нараджальнасці павялічыўся да 12,2 на 1 тыс. насельніцтва, што на 6% больш, чым за аналагічны перыяд  2011 года. Паказчык дзіцячай смяротнасці знізіўся да 3,5 на 1 тысячу народжаных, што больш чым на 10% перавышае паказчык 2011 года. Паказчык агульнай смяротнасці знізіўся на 7,6% і склаў 13,3 на 1 тыс. насельніцтва. Пры гэтым зніжэнне агульнай смяротнасці насельніцтва адбылося практычна па ўсіх групах захворванняў і ад знешніх прычын. Натуральнае змяншэнне насельніцтва паменшылася з 2,9 на 1 тыс. жыхароў за студзень—лістапад 2011 года да 1,1 за аналагічны перыяд 2012 года.

Міністр аховы здароўя падкрэсліў, што ўпершыню за 20 гадоў мела месца найменшая змяншэнне насельніцтва. Паводле яго слоў, у мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася на 6 тыс. чалавек больш, а памерла на 9 тыс. менш. "Мы практычна выйшлі на ўзровень, калі ў нас пачнецца натуральны прырост насельніцтва", — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь да 2015 года павінна дамагчыся натуральнага прыросту насельніцтва. Ён падкрэсліў, што гэта застаецца найважнейшай задачай усёй медыцынскай галіны.

Закрануў кіраўнік дзяржавы і пытанне павышэння заработных плат медыцынскім работнікам. "Так, мы зарплату павысім, аптымізуючыся, лішняе ўбяром, але і патрабаванні будуць. Як з настаўнікаў, так і з урачоў будуць жалезныя патрабаванні", — падкрэсліў Прэзідэнт. "Хопіць ужо плакацца, што ў нас урачы жабракі, бедныя. Час і ўрачам даваць вынік. Усе атрымліваюць аднолькавую адукацыю, усе ў аднолькавых умовах, але Смеяновічы (Арнольд Смеяновіч — вядомы беларускі вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. — Заўвага. БЕЛТА) не ўсюды з'яўляюцца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што праца высакакласных медыкаў сёння ў краіне аплачваецца высока.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што заробкі беларускім медыкам могуць быць паднятыя ў тым ліку і за кошт нарошчвання экспарту медыцынскіх паслуг. Але гэта ні ў якім выпадку не павінна быць у шкоду насельніцтву Беларусі, падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка наведаў рэнтгеналагічнае аддзяленне, аперацыйны блок, дзіцячае і дарослае анестэзіёлага-рэанімацыйныя аддзяленні, палаты. Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся ўмовамі працы медыцынскага персаналу ў цэнтры, інавацыйнымі распрацоўкамі беларускіх вучоных у галіне неўралогіі і нейрахірургіі.

Прэзідэнт застаўся задаволены ўбачаным і падкрэсліў, што ў цэнтры варта рыхтаваць высакакласных спецыялістаў і для абласных клінік. "Адсюль, наколькі магчыма, мы павінны ісці ў вобласці. Павінна быць сістэма", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"І ў клініках павінен быць жалезны парадак! Тут устаноўлена дарагое абсталяванне. Будзе добры кіраўнік — будзе парадак. Таму не трэба прызначаць па знаёмстве, па сваяцтве, а выбіраць моцных кіраўнікоў, якія арганізуюць працэс", — даручыў Прэзідэнт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краіне да 2015 года будзе завершана мадэрнізацыя аховы здароўя. А таму асноўную ўвагу цяпер неабходна сканцэнтраваць на стварэнні моцных навуковых школ у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика