Польшча прызнаная еўрапейскім лідарам па дэмакратызацыі Беларусі. 21.by

Польшча прызнаная еўрапейскім лідарам па дэмакратызацыі Беларусі

02.02.2013 19:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польшча прызнаная еўрапейскім лідарам па дэмакратызацыі Беларусі

Еўрарадыё
Еўрапейская рада па міжнародных адносінах (ECFR) адзначыла Польшчу ў пяці галінах знешняй палітыкі. Сярод іншага, польская замежная палітыка была найбольш актыўнай па аказанні ціску на Беларусь з мэтай лібералізацыі сітуацыі ў краіне. Пра гэта паведамляе МЗС Польшчы.

Польшча таксама прызнаная лідарам па рэалізацыі сумесных праектаў у рамках НАТО і Супольнай палітыкі бяспекі і абароны і ўнёсак у місіі Еўрапейскага саюза у галіне абароны.

Аўтары справаздачы таксама пахвалілі Польшчу за візавую палітыку ў адносінах да Расіі, Украіны і Малдовы і павелічэнне дапамогі для краін Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.

Адзначым, што Еўрапейская рада па міжнародных адносінах з'яўляецца “еўрапейскай фабрыкай думкі”, якая праводзіць аналізы па тэмах знешняй палітыкі і бяспекі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская рада па міжнародных адносінах (ECFR) адзначыла Польшчу ў пяці галінах знешняй палітыкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика