Жлобін — Сталіца "Дажынак-2013"
12.02.2013
—
Новости Политики
|
Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013" пройдзе ў другой палове верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі падпісаў 8 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу створаны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага. Традыцыйна на свяце будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, у вырошчванні льну і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў у сельскай гаспадарцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013" пройдзе ў другой палове верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адпаведнае...
|
|