Аляксандр Лукашэнка заклапочаны станам спраў у біятлоне
26.02.2013
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага сустрэўся з лідарам нацыянальнай зборнай краіны па біятлоне Дар'яй Домрачавай, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў Дар'ю з залатым медалём на нядаўна праведзеным чэмпіянаце свету па біятлоне. У час сустрэчы размова ішла аб развіцці біятлона. Кіраўнік дзяржавы з цікавасцю выслухаў меркаванне спартсменкі аб яе бачанні сітуацыі. Прэзідэнт выказаў заклапочанасць станам спраў у беларускім біятлоне ў цэлым і ў нацыянальнай камандзе па біятлоне. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне накіраваць вядомага біятланіста алімпійскага чэмпіёна Сяргея Булыгіна для аказання дапамогі трэнерам і спецыялістам у завяршэнні гэтага спартыўнага сезона і падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў. Прэзідэнт даручыў Сяргею Булыгіну давесці да адпаведных структур, службовых асоб і спецыялістаў патрабаванні кіраўніка дзяржавы, якія датычацца развіцця біятлона ў краіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага сустрэўся з лідарам нацыянальнай зборнай краіны па біятлоне Дар'яй Домрачавай, паведамілі БелТА ў прэс-службе...
|
|