Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!. 21.by

Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

02.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём міліцыі.

На вашым рахунку нямала слаўных спраў і залатых старонак у гісторыі краіны. Вы праявілі свае высокія маральныя і прафесійныя якасці, дастойна выконваючы службовы абавязак і ўносячы важкі ўклад у забеспячэнне правапарадку і сацыяльна-палітычнай стабільнасці.

Мужнасць і гатоўнасць да самаахвяравання з'яўляюцца вашай адметнай рысай. Узрастаючая ўпэўненасць нашых грамадзян у сваёй бяспецы — найбольш значны вынік работы многіх пакаленняў супрацоўнікаў.

Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданую працу і адданасць Айчыне.

Дзякуй за службу Радзіме. Новых вам поспехаў і дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём міліцыі. На вашым рахунку нямала слаўных спраў і залатых старонак у гісторыі краіны. Вы праявілі свае высокія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика