Устаноўлены абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўтамабіляў. 21.by

Устаноўлены абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўтамабіляў

14.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ № 119 "Аб упарадкаванні набыцця службовых легкавых аўтамабіляў".

У мэтах рацыянальнага выкарыстання сродкаў, выканання плацежнай дысцыпліны нормамі ўказа ўстанаўліваюцца абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць, а таксама абмежаванне па яго кошту.

Юрыдычным асобам прадастаўляецца права набыцця на аплатнай аснове, у тым ліку па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу), службовых легкавых аўтамабіляў толькі пры адсутнасці на працягу апошніх трох каляндарных месяцаў да даты іх набыцця (заключэння дагавора) пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце, за спажытыя энергарэсурсы, па абавязковых плацяжах у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, па крэдытах, атрыманых пад гарантыю ўрада, а таксама пад гарантыі, выдадзеныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Гэта норма не распаўсюджваецца на юрыдычныя асобы, якім прадастаўлена адтэрміноўка (растэрміноўка) пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці або ўстаноўлены іншыя меры дзяржаўнай падтрымкі па яе пагашэнні.

Кошт службовага легкавога аўтамабіля, што набываецца дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, гаспадарчымі таварыствамі, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама сельскагаспадарчымі арганізацыямі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе, не павінен перавышаць суму, эквівалентную 25 тыс. еўра з улікам мытных плацяжоў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Беларусі.

За перавышэнне ўстаноўленага заканадаўствам кошту набываемага службовага легкавога аўтамабіля, а таксама за яго набыццё пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці прадугледжваецца накладанне на кіраўніка дзяржаўнага органа або юрыдычнай асобы штрафу ў памеры ад 600 да 1 000 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br100 тыс.).

Указ уступіць у сілу праз адзін месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ № 119 "Аб упарадкаванні набыцця службовых легкавых аўтамабіляў".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика