Папу Рымскаму перададзены віншаванні ад імя Прэзідэнта Беларусі
20.03.2013
—
Новости Политики
|
Папу Рымскаму Францішку ўчора перададзены віншаванні і найлепшыя пажаданні ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў. У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што 19 сакавіка ў ходзе мерапрыемстваў з нагоды пачатку пантыфікату Папы Рымскага Францішка адбылася кароткая пратакольная размова кіраўніка дэлегацыі Рэспублікі Беларусь — старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоля Рубінава з Пантыфікам. Падчас размовы Папу Рымскаму перададзены віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы. На цырымоніі таксама прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архібіскуп Рымска-каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. Упершыню ў гісторыі сучаснага каталіцызму для выбараў новага Папы канклаў быў скліканы не пасля смерці, а пасля добраахвотнага адрачэння Папы Рымскага ад Апостальскага прастола. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папу Рымскаму Францішку ўчора перададзены віншаванні і найлепшыя пажаданні ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў... |
|