Максімальна знізіць урон ад паводкі. 21.by

Максімальна знізіць урон ад паводкі

13.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасяўную кампанію сёлета трэба праводзіць не проста ў аптымальныя тэрміны, а давядзецца рабіць гэта імгненна, паколькі з-за ўмоў надвор'я значна скараціліся агратэхнічныя тэрміны веснавых палявых работ, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб мерах па мінімізацыі наступстваў веснавой паводкі і гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на вельмі сціслыя тэрміны правядзення веснавых палявых работ у гэтым годзе. "Прычыны вы ведаеце: агратэхнічныя тэрміны па часе адыходзяць. Часу, каб правесці сяўбу яравых культур, а таксама і атрымаць у гэтым годзе добры ўраджай, застаецца вельмі мала, ён адыходзіць". Таму ў цяперашніх умовах пытанні падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ патрабуюць асаблівай увагі.

"Вясна спазняецца, зрушвае тэрміны пасяўной кампаніі. Вялікая колькасць снегу павысіць вільготнасць глебы, што таксама затрымае пачатак сяўбы. Ускладняе сітуацыю тое, што давядзецца практычна сумясціць апрацоўку азімых культур і яравую сяўбу. Таму трэба прадугледзець больш высокія тэмпы ўсіх работ, каб не ўпусціць аптымальныя тэрміны і закласці добрую аснову для новага ўраджаю", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, аграрыям давядзецца ў поўным сэнсе слова дзяжурыць на палях. "Як толькі поле гатова да сяўбы, яго трэба імгненна засеяць і чакаць, калі паспее глеба на іншым полі, дзе трэба будзе сабраць усю тэхніку ў кулак і імгненна засеяць. Як кажуць, кідай зерне ў гразь — будзеш князь", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму добраўпарадкавання і навядзення парадку ў краіне. "Пытанне аб тым, як абудзіць наша грамадства ад зімовай спячкі, але перш за ўсё нам усім трэба прачнуцца і прывесці ў парадак нашу краіну, пачынаючы з дарог, дзе ўжо можна працаваць (дзе-нідзе гэтыя работы пачаліся ўжо, але вельмі паволі) і заканчваючы падворкамі ў сялян. Я губернатараў папярэджваў, што ў гэтым годзе вырашэнню гэтай задачы будзе ўдзелена асаблівая ўвага з боку Прэзідэнта", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У краіне неабходна прыняць эфектыўныя меры, каб максімальна знізіць урон ад паводкі ў выпадку яе ўзнікнення, і абавязкова спрацаваць на папярэджанне.

"У нас катастрафічных пагроз не прадбачыцца, хаця ўзровень вясенняй паводкі прагназуецца больш высокі, чым звычайна, — сказаў Прэзідэнт. — Я не думаю, што пры такім раставанні снегу ў нас будзе абвал. Але ўсё ж супакойвацца нельга, таму што снег, які застаўся, гэта не снег — гэта лёд, а з гэтага лёду вады будзе нямала. Гэта не пушысты снег, як мы прывыклі звычайнай вясной, гэта ледзяны, напоўнены вадой снег, таму нам трэба працаваць на апярэджанне. Прыняць эфектыўныя меры, каб максімальна знізіць урон ад паводкі, калі яна ўзнікне. Ні ў якім разе не дапусціць страты людзей".

Згодна з прагнозамі, максімальныя ўзроўні вясенняй паводкі ў Беларусі ў гэтым годзе будуць вышэйшымі за сярэднешматгадовыя значэнні. Паводка будзе праходзіць у два перыяды. У час першага, які адбываецца цяпер, узровень вады будзе павышацца з-за раставання снегу ў Беларусі і ва Украіне. У другі перыяд прыток вады будзе ў рэкі, якія бяруць свой пачатак на тэрыторыі Расіі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вельмі важна яшчэ раз нагадаць людзям, што не МНС павінна адпампоўваць ваду з іх падворкаў, а гаспадарам дамоў самім трэба ўзяць лапаты і зрабіць адводы са двара, загадзя дастаць са склепа агародніну. У сваю чаргу дзяржава павінна дапамагчы адзінокім людзям, інвалідам, тым, хто не можа зрабіць гэтага самастойна з-за хваробы або ўзросту.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад мясцовых органаў улады, МНС і іншых экстранных службаў рэальна ацаніць існуючую сітуацыю і прыняць прэвентыўныя меры. У прыватнасці, арганізацыям Белкаапсаюза трэба забяспечыць дадатковы завоз у населеныя пункты, якія падтапляюцца, тавараў першай неабходнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасяўную кампанію сёлета трэба праводзіць не проста ў аптымальныя тэрміны, а давядзецца рабіць гэта імгненна, паколькі з-за ўмоў надвор'я значна скараціліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика