Беларусь сур'ёзна рыхтуецца да правядзення ў Мінску самітаў СНД. 21.by

Беларусь сур'ёзна рыхтуецца да правядзення ў Мінску самітаў СНД

16.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка сустрэўся са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.

Галоўнай тэмай сустрэчы быў ход старшынства Беларусі ў СНД у 2013 годзе. Беларусь, паводле ацэнкі старшыні Выканкама СНД, вельмі адказна падыходзіць да старшынства — як кіраўніцтва краіны, так і ўсе структуры ўлады, грамадскія арганізацыі.

На сустрэчы ішла размова аб правядзенні ў Беларусі шэрагу важных форумаў. У маі Мінск будзе прымаць саміт кіраўнікоў урадаў Садружнасці, а ў канцы кастрычніка — саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь сур'ёзна рыхтуецца да іх правядзення. "Напэўна, узнікаюць нейкія пытанні і ў Выканаўчага камітэта. Я гатовы выслухаць вашы прапановы, праблемы, якія ёсць. І мы неадкладна падключымся да іх вырашэння", — запэўніў Прэзідэнт.

Сяргей Лебедзеў заўважыў, што год сапраўды будзе насычаны мерапрыемствамі. Ён праінфармаваў Прэзідэнта аб падрыхтоўцы да сустрэчы кіраўнікоў урадаў СНД, якую плануецца правесці ў Мінску 31 мая. "Мы спадзяёмся, што прыбудуць усе кіраўнікі ўрадаў краін Садружнасці на сустрэчу ў Мінску, і на ёй будуць разгледжаны важныя пытанні, якія будуць садзейнічаць развіццю нашага эканамічнага супрацоўніцтва", — сказаў Сяргей Лебедзеў.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як ідзе падрыхтоўка да саміту кіраўнікоў дзяржаў. У сувязі з гэтым Сяргей Лебедзеў расказаў аб праведзеных сустрэчах з прэзідэнтамі краін СНД, якія пацвердзілі гатоўнасць прыехаць у беларускую сталіцу. Выканаўчы камітэт разам з краінамі Садружнасці, з галіновымі саветамі фарміруюць парадак дня саміту кіраўнікоў дзяржаў.

Размова ішла таксама аб мерапрыемствах у сферы культуры, у тым ліку тых, якія пройдуць у Магілёве — культурнай сталіцы СНД. Падчас беларускага старшынства намечана нямала мерапрыемстваў у гэтым напрамку. Напрыклад, будзе арганізавана выстава народнага мастака СССР Аляксандра Шылава "Яны змагаліся за Радзіму".

Паколькі 2013 год у СНД праходзіць пад знакам экалогіі, беларускі бок падрыхтаваў праект пагаднення аб супрацоўніцтве краін Садружнасці ў сферы навакольнага асяроддзя. Сяргей Лебедзеў падкрэсліў важнасць гэтага дакумента, які будзе вынесены на разгляд кіраўнікоў урадаў СНД.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка сустрэўся са старшынёй Выканаўчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика