Віншаванне Прэзідэнта
10.05.2013
—
Новости Политики
|
Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Для сапраўднага грамадзяніна няма нічога больш святога і дарагога, чым герб і флаг роднай краіны. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад'емнай часткай адзінай вялікай сям'і, імя якой — беларускі народ. Нашы герб і флаг — адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, выбранымі воляю народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты — пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі. Шанаваць і паважаць свае герб і флаг — абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс. У гэты святочны веснавы дзень зычу вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
|
|