Пажар на Мазырскім НПЗ. Пацярпелі 2 чалавекі (Фота+Відэа)
30.03.2010
—
Новости регионов
|
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся буйны пажар. Агонь не дабраўся да нафтасховішчаў. Два супрацоўнікі завода шпіталізаваныя з апёкамі.Пра здарэнне Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў:
Руслан Габрылёў: "Гэтую інфармацыю я пацвярджаю. Прыйшоў выклік па пятай ступені складанасці. Нашая тэхніка працавала на ліквідацыі пажара на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Пяты нумар выкліка — гэта самы складаны пажар, які можа адбыцца ў Беларусі". Паводле інфармацыі, якую Еўрарадыё атрымала непасрэдна на Мазырскім МПЗ, пажар адбыўся на адной з усталёвак па атрыманні кацельнага паліва, на ўзроўні ў 20 метраў над зямлёй, і не закрануў нафтасховішчы. Аператыўны дзяжурны МНС Беларусі паведаміў Еўрарадыё, што пажар тушылі каля 40 хвілінаў: Аператыўны дзяжурны: "Паведамленне пра пажар прыйшло ў 13:54. У 14:34 адкрытае гарэнне было спыненае. У тушэнні была задзейнічаная 21 адзінка тэхнікі і 71 чалавек. У выніку пажара два супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі апёкі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся буйны пажар. Агонь не дабраўся да нафтасховішчаў. Два супрацоўнікі завода шпіталізаваныя з апёкамі.
|
|