Зь Сяргея Каваленкі хочуць спагнаць яшчэ й за сапсаваныя ёлачныя цацкі. 21.by

Зь Сяргея Каваленкі хочуць спагнаць яшчэ й за сапсаваныя ёлачныя цацкі

12.05.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які 7-га  студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы.На працэс над Сяргеем Каваленкам не дапусьцілі журналістаў — Уладзіслава Стараверава зь відэакамэрай і Сяргея Серабро з фотаапаратам. Прадстаўнікі незалежных СМІ зьвярнуліся са скаргай да старшыні суду, але той заявіў, што наяўнасьць фота- і відэатэхнікі парушыць бясьпеку ў дзяржаўным будынку. Здымаць працэс ён забараніў і ад далейшых тлумачэньняў ухіліўся.

Падсудны, сябра КХП БНФ спадар Каваленка, выступіў з хадайніцтвам, каб фота- і відэаздымкі дазволіў судзьдзя Яўген Буруноў. Аднак гэтае хадайніцтва было адхілена са згоды абвінаваўцы і трох міліцыянтаў, якія прыйшлі ў суд у якасьці пацярпелых.

Сяргей Каваленка падаў яшчэ некалькі хадайніцтваў. Адно зь іх — каб паседжаньне адбывалася на беларускай мове. Але судзьдзя заявіў, што добра разумее падсуднага, а сам размаўляць па-беларуску не жадае. Тады падсудны актывіст заявіў адвод судзьдзі:

Я лічу, што судзьдзя мусіць размаўляць на роднай мове са мной.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які 7-га
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика