Казулін: “Судовая сыстэма зноў не прайшла праверкі”. 21.by

Казулін: “Судовая сыстэма зноў не прайшла праверкі”

12.05.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін аштрафаваны на 700 тысяч рублёў за падзеі 6-га траўня, якія адбыліся пасьля суду над Мікалаем Аўтуховічам.

Судзіў Аляксандра Казуліна судзьдзя Міхаіл Хома. Паводле назіральніка Кацярыны Садоўскай, судзьдзя «рабіў выгляд, што спрабуе разабрацца ў абставінах справы». Кацярына Садоўская прывяла такі прыклад: калі адвакат Казуліна хадайнічаў пра тое, каб запатрабаваць відэастужку падзеяў 6 траўня каля суду, судзьдзя, па сутнасьці, адхіліў гэтае хадайніцтва. «Пасьля перапынку спадар Хома зачытаў адказ зь міліцыі Ленінскага раёну, што відэазапісу не вялося, а тое, што там здымалі са спэцслужбаў, яго не зацікавіла», — мяркуе праваабаронца Садоўская.

6 траўня пасьля суду над Мікалаем Аўтуховічам былі затрыманыя 4 назіральнікі за тым працэсам: Аляксандар Казулін, Алесь Макаеў, Мікола Дземідзенка і Ўладзь Яроменак. Разам зь іншымі людзьмі яны ішлі з суду па вуліцы Леніна ў бок праспэкту Незалежнасьці. Сёньня Аляксандар Казулін гэтак згадваў момант затрыманьня: «Прайшлі Мастацкі музэй, дайшлі да вуліцы Карла Маркса. На сьвятлафоры гарэла чырвонае, толькі загарэлася зялёнае і я зрабіў крок на пераход, як падлятае аўтобус, выскокваюць міліцыянты са спэцназу і хапаюць мяне, а потым тых, хто быў побач». Аляксандар Казулін цалкам абверг паказаньні міліцыянтаў, што нібыта нецэнзурна ўголас лаяўся на адрас міліцыі, нягледзячы на шматлікія заўвагі.

Сьведкамі з боку Аляксандра Казуліна былі на судзе Раіса Міхайлоўская, Наста Лойка, Аліна Радачынская і Вячаслаў Сіўчык. Яны таксама абверглі паказаньні міліцыянтаў, як і Ўладзімер Барадач. Яго допыт вёў адвакат Зьміцер Гарачка.

Адвакат Гарачка: «Скажыце, ад Вярхоўнага суду да скрыжаваньня Аляксандар Казулін нецэнзурна лаяўся?»

Сьведка Барадач: «Не, ціха ішоў, спакойна».

Адвакат Гарачка: «Ці крычаў гучна?»

Сьведка Барадач: «Не, не крычаў».

Адвакат Гарачка: «Ці неяк інакш парушаў грамадзкі парадак?»

Сьведка Барадач: «Не, усё ішло мірна. Размовы ён вёў толькі з жанчынай, якая ішла побач».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика