Пракурор просіць суд асудзіць Каваленку на тры гады хіміі
14.05.2010
—
Новости регионов
|
![]() 34‑гадовы Каваленка быў затрыманы 7 студзеня 2010 года каля галоўнай навагодняй ёлкі Віцебска неўзабаве пасля з’яўлення на ёй бел‑чырвона‑белага сцяга. У дачыненні да актывіста распачалі крымінальную справу. Ён абвінавачваецца па двух артыкулах: ч. 1 арт. 339 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выражаюць яўную непавагу да грамадства; прадугледжанае пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі) і арт. 363 (супраціўленне супрацоўніку ўнутраных спраў ці іншай асобе, які ахоўвае грамадскі парадак; пакаранне — ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі). Працэс над Каваленкам павінен быў пачацца 20 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска, аднак быў адкладзены на 12 мая ў сувязі з сямейнымі абставінамі суддзі. Трэба адзначыць, што 14 мая спаўняецца 15 гадоў з дня правядзення рэферэндуму аб змяненні дзяржаўнай сімволікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другі дзень судовага працэсу па справе віцебскага актывіста Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі пракурор папрасіў суд прыгаварыць... |
|